Здарэнні55

Беларуска падазраецца ў арганізацыі элітнага бардэля ў цэнтры Масквы

29-гадовая грамадзянка Беларусі падазраецца ў арганізацыі элітнага бардэля ў цэнтры Масквы, паведаміла расійская «Общая газета». У абавязкі жанчыны ўваходзіў падбор дзяўчат для прастытуцыі.

«4 красавіка супрацоўнікі крымінальнага вышуку аддзела МУС Расіі па раёне «Хамоўнікі» ў памяшканні аднаго са сталічных клубаў, размешчаных у ЦАА Цэнтральная адміністрацыйная акруга), затрымалі падазроную ва ўтрыманні прытону для заняткаў прастытуцыяй. Як стала вядома супрацоўнікам паліцыі, затрыманая займалася арганізацыяй працы па сістэматычным аказанні паслуг сексуальнага характару за ўзнагароджанне», — цытуе выданне прэс-службу галоўнага ўпраўлення МУС па Маскве.

Бардэль знаходзіўся ў самым цэнтры расійскай сталіцы, на Плюшчысе. У клубе X-story сексуальныя паслугі аказвалі мадэлі. Аб'ява аб наборы стрыптызёрш і мадэляў размяшчалася на адным з сайтаў, параметры адбору былі дастаткова строгія. Прэтэндэнтка павінна была выслаць партфоліо з фатаграфіямі.

Сярод кліентаў установы былі толькі забяспечаныя мужчыны: зоркі шоу-бізнесу, палітыкі і бізнесмены. Гадзіна працы прастытуткі абыходзілася кліентам ад 16 тыс. да 100 тыс. расійскіх рублёў (ад 290 да 1.800 долараў ЗША).

Аказанне інтым-паслуг уваходзіла ў афіцыйны прайс-ліст, размешчаны на сайце клуба. Зараз сайт «на рэканструкцыі»

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе12

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу120

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук1

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе12

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць