У нядзелю ў Пецярбургу быў шторм. Абрынуліся рэклямныя шчыты, будаўнічыя рыштаваньні, паваліліся дрэвы. Вада паднялася амаль на два мэтры вышэй за норму.

У нядзелю ў Пецярбургу быў шторм, які сьціх толькі каля 22.00. Парывы ветру сягалі 12‑22 мэтраў у сэкунду. У розных раёнах гораду абрынуліся рэклямныя шчыты, будаўнічыя рыштаваньні, паваліліся дрэвы.
Вада выйшла зь берагоў Нявы й спаралізавала рух на некаторых набярэжных. Яе ўзровень быў большым за норму на 190 сантымэтраў. За 305 гадоў ад дня ўтварэньня Пецярбургу гэта ўжо 306 па ліку паводка.
Пацярпелі чацьвёра чалавек.
На сёньня сыноптыкамі аб'яўлена чарговае штармавое папярэджаньне.
-
Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй
-
Еўрапейскія краіны з найбуйнейшымі абароннымі бюджэтамі назвалі Расію галоўнай пагрозай бяспецы і паабяцалі падтрымліваць Украіну
-
Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары