Свет22

Ваенны эксперт распавёў, якія пагрозы для Украіны нясуць майскія святы

Падчас святкавання 9 мая Расія не пачне маштабнага наступлення, але правакацыі не спыняцца.

Пагроза тэрактаў, закліканых абвастрыць сітуацыю на Данбасе ў перыяд майскіх святаў, цалкам рэальная, хоць перабольшваць яе не варта.

Пра гэта ў каментары «Главреду» заявіў экс-намеснік кіраўніка СБУ, генерал-лейтэнант Аляксандр Скіпальскі.

sharij.net

«Я падтрымліваю рыторыку і ацэнку прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка з нагоды пагроз, якія існуюць на майскія святы. Але хацелася б, каб усё не скончылася выключна размовамі, а каб былі прынятыя адпаведныя арганізацыйныя меры па рэфармаванні, узмацненні, базавым і структурным зменам сістэмы праваахоўных органаў. Таму што ўзровень пагрозы дэстабілізацыі сітуацыі ва ўкраінскіх гарадах сёння ўзрастае, пра што сведчыць, як мы бачым, і ацэнка на найвышэйшым узроўні», — падкрэсліў эксперт.

Для гэтага, на думку генерала, «трэба не толькі мабілізаваць людзей і сілы шляхам аб'яўлення ўзроўню пагрозы і папярэджання аб верагодных дзеяннях падрыўнога характару, але і зрабіць канкрэтныя крокі ўсіх галін ўлады».

«Таму што дэстабілізацыя сітуацыі ў перыяд майскіх святаў магчымая па ўсёй тэрыторыі Украіны. Гэта можа быць і актывізацыя дзейнасці Расіі і прарасейскіх сіл на ўсходзе краіны. Гэта і актывізацыя падпольных груп, якія ва Украіне існуюць у памежных з Данбасам абласцях. У першую чаргу, гэтая пагроза вялікая ў Харкаўскай, Днепрапятроўскай і Сумскай абласцях. А, акрамя таго, у гэтыя дні варта быць гатовымі да актывізацыі дзейнасці камуністычных структур, а таксама пракамуністычных структур накшталт моладзевых баявых атрадаў камсамола і г.д.», — заявіў ён.

Скіпальскі таксама звярнуў увагу на тое, што цяпер Украіна знаходзіцца ў стане вайны, і, «мяркуючы па заявах Пуціна, намаганні яго будуць сканцэнтраваныя менавіта на дэстабілізацыі сітуацыі ў нашай краіне шляхам арганізацыі падпольна-дыверсійнай дзейнасці».

«Хутчэй за ўсё, сістэмнага наступу на Данбасе ў перыяд майскіх святаў не будзе, таму што Расія рыхтуецца адзначаць Дзень Перамогі, адпаведна, і ўсе (і палітыкі, і ваенныя, і Пуцін) будуць сканцэнтраваны на правядзенні гэтага шырокамаштабнага мерапрыемства. А вось дзейнасць разведвальных і падрыўных груп у гэтыя дні будзе актыўна працягвацца, каб не даць супакоіцца абстаноўцы. Расіі не выгадны спакой ва Украіне, таму яна будзе пастаянна падкідваць дровы, каб полымя супрацьстаяння гарэла», — рэзюмаваў эксперт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў4

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падсанкцыйная суддзя Юлія Блізнюк пайшла на павышэнне7

У Віцебску прадаюць з аўкцыёну старадаўні закінуты «дом-прывід»

У Мінску хуткая дапамога не змагла пад'ехаць да хворага, бо праезд заблакавалі прыпаркаваныя машыны2

У «Дукорскім маёнтку» нечакана адмянілі святкаванне Купалля6

Беларусы скардзяцца на чэргі на мяжы з Расіяй. Што кажуць?12

Кіраўніка марыянеткавай Паўднёвай Асеціі перавялі на пасаду дарадцы Пуціна1

«У нас усё спакойна». Беларускі санаторый у Крыме не папярэджвае гасцей пра небяспеку2

Ілля Андрэеў: Стараюся бачыць магчымасці, якія дала нам вымушаная эміграцыя

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў4

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць