Эканоміка

Мінфін унясе ва ўрад прапановы па супрацоўніцтве з рэйтынгавымі агенцтвамі

. Міністэрства фінансаў Беларусі найбліжэйшым часам унясе ва ўрад прапановы па супрацоўніцтве з рэйтынгавымі агенцтвамі, паведаміла ведамства 22 красавіка.»Нягледзячы на праведзеныя ў лютым—сакавіку гэтага года сустрэчы і кансультацыі з ключавымі органамі дзяржаўнага кіравання ў межах запланаванага штогадовага перагляду рэйтынгаў і прадстаўленыя беларускім бокам разлікі, якія пацвярджаюць поўную здольнасць эканомікі і бюджэту Беларусі выконваць свае пазыковыя абавязацельствы, у тым ліку і ў 2015 годзе, 17 красавіка гэтага года міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service панізіла суверэнныя крэдытныя рэйтынгі пазыковых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь на адну ступеньку да ўзроўню Саа1 / В3. Прагноз па рэйтынгах — негатыўны», — канстатуе Мінфін. 

Пры гэтым у фінансавым ведамстве звяртаюць увагу, што 10 красавіка міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's пацвердзіла суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні B-/В з прагнозам «стабільны». 

«Нягледзячы на эканамічны спад і зніжэнне крэдытных рэйтынгаў у краінах — ключавых гандлёвых партнёрах, паводле меркавання Standard&Poor's, Рэспубліка Беларусь зможа ў поўным аб'ёме ажыццявіць выплаты па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу ў 2015 годзе, уключаючы дэбютны выпуск еўрааблігацый у памеры 1 млрд. долараў ЗША (у канцы ліпеня гэтага года)», — указваюць у Мінфіне. 

Варта адзначыць, што сваім апошнім рашэннем Moody's панізіла доўгатэрміновы рэйтынг дзяржаўных аблігацый Беларусі да ўзроўню Саа1 (раней — В3). Агенцтва тлумачыць гэта зніжэннем магчымасцяў краіны абслугоўваць пазыковыя абавязацельствы і няўстойлівасцю існай у краіне эканамічнай мадэлі. 

Паводле ацэнак Moody's дэфіцыт рахунку бягучых аперацый Беларусі можа скласціся на ўзроўні 7% ВУП у 2015 годзе і 4,2% ВУП у 2016 годзе. У той жа час, адзначаюць аналітыкі агенцтва, краіну чакаюць вялікія выплаты па дзярждоўгу, якія сёлета складуць прыблізна 4 млрд. долараў і захаваюцца на значным узроўні ў наступныя гады. «Нават калі Беларусь выканае свае абавязацельствы па абслугоўванні дзярждоўгу ў 2015 годзе, слабасць плацежнага балансу краіны захаваецца», — прагназуюць аналітыкі Moody's. 

Агенцтва таксама звяртае ўвагу, што магчымасці краіны прыцягваць запазычанні сёння ніжэйшыя, чым раней. «Адна з асноўных прычын такога становішча заключаецца ў тым, што Расія мае менш магчымасцяў для падтрымкі Беларусі, улічваючы, што сама перажывае значны эканамічны спад», — канстатуюць аналітыкі Moody's. 

Пры гэтым верагоднасць новай праграмы з Міжнародным валютным фондам аналітыкам агенцтва падаецца ў найбліжэйшай будучыні малаверагоднай, паколькі Беларусь наўрад ці пойдзе ў 2015 годзе на структурныя рэформы ў эканоміцы, на якіх настойвае фонд. 

Нароўні з гэтым Moody's выказвае асцярогі з нагоды ўстойлівасці беларускай эканамічнай мадэлі. «Устойлівасць эканамічнай мадэлі Беларусі з'яўляецца нявызначанай, паколькі застаецца вельмі адчувальнай да эканамічных шокаў», — гаворыцца ў абгрунтаванні агенцтва да прынятага рэйтынгавага рашэння. Паводле меркавання аналітыкаў Moody's, без сур'ёзных структурных рэформ у эканоміцы Беларусь «будзе па-ранейшаму залежаць ад знешняга фінансавання». 

Як раней паведамляў БелаПАН, у канцы лютага Moody's Investors Service абвясціла пра пастаноўку рэйтынгу Рэспублікі Беларусь (В3 / прагноз «негатыўны») і еўрааблігацый на перагляд з магчымасцю паніжэння. Свае дзеянні Moody's звязвала з аслабленнем нацыянальнай валюты і павышэннем рызыкі зніжэння тэмпаў эканамічнага росту. 

Рашэнне агенцтва тады таксама пракаментавала Міністэрства фінансаў Беларусі: «Гэтае рашэнне, на наш погляд, прынята без усебаковага аналізу сітуацыі ў эканоміцы Рэспублікі Беларусь».

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?14

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць