Грамадства88

Жанна Літвіна сышла з пасады кіраўніка БАЖ пад авацыі

У Мінску прайшоў IX чарговы з'езд грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ). Жанна Літвіна не выстаўляла сваёй кандыдатуры на пасаду старшыні на чарговы тэрмін.

Жанна Літвіна 20 гадоў займала пасаду старшыні БАЖ.

На з'езд, які прайшоў у гатэлі Crown Plaza, прыехала 87 з 88 дэлегатаў, вылучаных рэгіянальнымі філіяламі асацыяцыі і асобнымі рэдакцыямі. 

У БАЖ уваходзяць 1150 чалавек.

Напярэдадні з'езда нязменны кіраўнік БАЖ Жанна Літвіна заявіла, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні.

Дэлегаты з'езда ўсталі, каб падзякаваць спадарыні Літвіной воплескамі за доўгую адданую працу.

Выступае галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч.

«Я бясконца ўдзячная маім калегам, якія на мінулым з'ездзе мяне падтрымалі і адэкватна паставіліся да той хвалі дыскрэдытацыі, якая была разлічана на развал арганізацыі, — сказала Літвіна ў інтэрв'ю часопісу «Абажур», які выпускае БАЖ. — Але існуе «закон грамадскай стомленасці». Я адчуваю, што гэты крок цяпер проста неабходны. Каб захаваць павагу да сябе, нават з улікам таго, што БАЖ — неад'емная частка майго жыцця».

На прапанову Рады новым кіраўніком арганізацыі быў адзінагалосна абраны намеснік Жанны Літвіной Андрэй Бастунец.

Намеснікамі старшыні арганізацыі былі абраныя Аляксандр Старыкевіч («Салідарнасць»), Святлана Калінкіна («Народная воля» / «Белсат»), Міхась Янчук («Белсат») і Аліна Суравец (БАЖ).

Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.
Галоўны рэдактар інтэрнет-газеты «Салідарнасць» Аляксандр Старыкевіч і заснавальніца Citydog.by Ірына Віданава.
Злева направа: рэдактар «Свободных новостей плюс» Васіль Зданюк, публіцыст Сяргей Ваганаў, аналітык Аляксандр Класкоўскі, рэжысёр Алег Дашкевіч, галоўны рэдактар часопіса «Абажур» Уладзімір Дзюба.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць