Свет1010

«Хірург» патлумачыў наяўнасць касметычак у «Начных ваўкоў»

Лідар расійскага байк-клуба «Начныя ваўкі» Аляксандр Залдастанаў (псеўданім «Хірург»_ патлумачыў словы свайго калегі Андрэя Баброўскага пра касметычкі ў байкераў, якіх абшуквалі на мяжы з Польшчай.

Інтэрв'ю з Залдастанавым апублікавала інтэрнэт-выданне «Фонтанка» у суботу, 2 мая.

«Ехалі хлопцы, бралі дзяўчат з сабой. Яны ж не ехалі адны. У нас было некалькі чалавек, некалькі дам, мабыць, у іх былі з сабой касметычкі. Ляпнуў «Акела» [псеўданім Баброўскага) пра гэтыя касметычкі. А сказаць няма чаго — вось і падхапілі», — распавёў Залдастанаў.

Аб касметычках у байкераў Баброўскі распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу LifeNews 27 красавіка. У гэты дзень калону байкераў з «Начных ваўкоў», якія здзяйсняюць мотапрабег па Еўропе ў гонар 70-годдзя Перамогі, не пусцілі ў Тэрэспалі, пасля беларускай мяжы, на тэрыторыю Польшчы.

«Аглядалі пільна, кожную шкарпэтку і касметычку, усе асабістыя рэчы, усё рабілі жорстка, хоць і ў рамках закона», — сказаў ён.

Касметычкі сталі прадметам жартаў у інтэрнэце.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць