Грамадства66

У Беларусі ўладальнікі сайтаў будуць несці адказнасць за каментары карыстальнікаў

Падрыхтаваныя папраўкі ва ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт», якія прадугледжваюць адказнасць уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў за каментары карыстальнікаў. Пра гэта паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч 4 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

Паводле яе слоў, папраўкі ўносяцца ў межах плана мерапрыемстваў па прывядзенні актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дзейным законам аб СМІ. «Там ёсць і іншыя змяненні, неабходныя ў сувязі з прыняццем новага закона аб СМІ», — сказала Ананіч. 

Пры гэтым міністр падкрэсліла, што закон аб СМІ «не адмяняе іншае заканадаўства». «Калі грамадзянін угледзіць, што яго абразіў пэўны аўтар таго ці іншага каментара, і гэта будзе ўстаноўлена, ён мае права і ў межах іншага заканадаўства звяртацца па абарону сваіх законных правоў і інтарэсаў», — адзначыла яна. 

Нагадаем, 1 студзеня 2015 года набылі моц папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Адна з галоўных навацый заключаецца ў тым, што дзеянне закона аб СМІ, за выключэннем патрабаванняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі, распаўсюджваецца на ўсе інтэрнэт-рэсурсы, якія зараз нясуць адказнасць за публікацыі ў сетцы нароўні з афіцыйнымі СМІ. 

Пасля прыняцця новага закона эксперты звярталі ўвагу на неадпаведнасць нормаў указа № 60 і новага закона аб СМІ, паколькі ў адпаведнасці з указам адказнасць за каментары нясуць асобы, якія іх апублікавалі, а ў законе гэтая адказнасць распаўсюджваецца на самі рэсурсы аж да магчымасці іх блакіроўкі.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць