Свет66

«Украінскія дзеці не вінаватыя ў тым, што робіць былы акцёр». У Венгрыі заявілі, што могуць спыніць пастаўкі электрычнасці ў Украіну, але пакуль не будуць

Міністр замежных спраў Петэр Сіярта заявіў, што 40% украінскага імпарту электраэнергіі прыпадае на Венгрыю.

Міністр замежных спраў Венгрыі Петер Сіярта. Фота: Horacio Villalobos#Corbis / Corbis via Getty Image

Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта зноў выказаў абурэнне ўкраінскімі ўдарамі па нафтаправодзе «Дружба». На гэты раз ён раскрытыкаваў асабіста прэзідэнта Украіны.

Сіярта заявіў, што электраэнергія з Венгрыі складае 30-40% усяго ўкраінскага імпарту электраэнергіі. І намякнуў, што Будапешт мог бы спыніць пастаўкі, піша magyarnemzet.hu.

«З Венгрыі ў кірунку Украіны таксама ажыццяўляецца пастаўка шэрагу энерганосьбітаў. Сярод іх вылучаецца электраэнергія, якая штомесяц складае ад 30 да 40 працэнтаў украінскага імпарту электраэнергіі. Падумайце самі: калі б, скажам, выпала 30—40 працэнтаў імпарту электраэнергіі якой-небудзь краіны, да чаго б гэта прывяло?» — сказаў Сіярта.

Міністр замежных спраў пры гэтым адзначыў, што Будапешт пакуль не будзе спыняць экспарт электрычнасці ў Украіну, таму што не жадае зла ўкраінцам.

«Вось у чым справа: украінскія людзі нам не прычынілі зла, мы ж не хочам зла ўкраінскаму народу, мы не хочам зла ўкраінскім сем'ям, мы не хочам, каб у ўкраінскай кватэры, дзе жывуць маленькія дзеці, не было ацяплення або не было энергіі. То бок мы вышэй гэтага, і менавіта гэта паказвае надзвычай нізкі ўзровень маральных стандартаў украінцаў, што яны не задумваюцца пра тое, што энергазабеспячэнне краіны — гэта не пра ўрад, не пра прэм'ер-міністра, не пра міністраў, а энергазабеспячэнне краіны — гэта пра людзей, сем'і, дзяцей, якія там жывуць.

Мы не хочам, каб у ўкраінскай кватэры, дзе жывуць маленькія дзеці, не было ацяплення, таму што гэтыя дзеці не вінаватыя ў тым, што былы акцёр, які цяпер з'яўляецца іх прэзідэнтам, паводзіць сябе так або інакш», — заявіў Сіярта.

У выніку ўкраінскіх удараў па нафтаправоду «Дружба» Венгрыя і Славакія, якія адзіныя ў Еўропе прынцыпова адмаўляюцца пазбаўляцца ад залежнасці ад расійскай трубаправоднай нафты, апынуліся часова адрэзаныя ад яе паставак. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан нават скардзіўся на дзеянні Украіны прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Міністр замежных спраў Славакіі Юрый Бланар пагразіў, што пасля удараў Узброеных сіл Украіны па нафтаправодзе яго краіна можа скараціць пастаўкі Украіне дызельнага паліва. Ён нагадаў, што славацкі НПЗ «Слаўнафта» працуе на расійскай нафце.

Каментары6

  • Барадзед
    26.08.2025
    Венгрию пора отучать от российской нефти. Российская нефть под санкциями.
  • Пытання дня
    26.08.2025
    А што Беларусь? Чаму Лукашэнка маўчыць? Загавар маўчання. Дзе ён будзе браць нафту, з Польшчы? Чаму ніхто не аналізуе гэта, абодва беларускія НПЗ засталіся без пастачання нафты і ніхто нічога на гэты конт не сказаў, неяк нават дзіўна. Цягнікамі будзе вазіць нафту, ці як? Дык чаго гэты цягнікамі не возіць? У чым праблема?
  • .
    26.08.2025
    На вайне як на вайне. І калі трэба разбурыць Дружбу, каб прымусіць Венграў адмовіцца ад расійскай нафты, гэта будзе зроблена

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся1

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю2

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся1

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць