Грамадства99

Жлобінскі водаканал наглядна паказаў, чаму нельга кідаць вільготныя сурвэткі ва ўнітаз

Супрацоўніца Жлобінскага водаканала выклала ў тыктоку відэа, у якім паказала праблему, якая ўзнікае, калі кідаць ва ўнітаз вільготныя сурвэткі, сродкі асабістай гігіены і дзіцячыя падгузнікі, заўважыла выданне Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Відэа знятае каля прыёмнай камеры каналізацыі, куды трапляюць усе сцёкавыя воды горада з насельніцтвам каля 76 тысяч чалавек. На відэа бачныя жалезныя краты, якія затрымліваюць смецце, што не раствараецца ў вадзе.

@uylaparecka не выбрасывайте одноразовые салфетки в унитаз!!!!!!!!!! это просто беда бедовая нашей канализации #жлобинводоканал_2025 ♬ Альбедо Каневский - Александр Озимов

Калі прадметы з сінтэтычных матэрыялаў трапляюць у сістэму, супрацоўнікам водаканала даводзіцца рэгулярна чысціць іх уручную. У горшым выпадку яны могуць заблакаваць унітаз у кватэры або пашкодзіць абсталяванне на помпавай станцыі.

Супрацоўніца прадпрыемства назвала вільготныя сурвэткі сапраўднай «катастрофай» для водаканала. У каментарах да відэа многія карыстальнікі прызналіся, што не ведалі пра гэтую праблему і лічаць нармальным кідаць вільготныя сурвэткі ва ўнітаз гэтак жа сама, як і туалетную паперу.

Праблема ў тым, што вільготныя сурвэткі звычайна вырабленыя з сінтэтычных матэрыялаў, такіх як поліэстэр або поліпрапілен, прапітаных спецыяльным растворам, таму яны не распускаюцца ў вадзе. Гэта робіць іх небяспечнымі для каналізацыі, у адрозненне ад паперы.

Некаторыя каментатары дзяліліся асабістым досведам і прапанавалі рашэнні: паказваць інфармацыйныя ролікі па тэлебачанні, размяшчаць аб’явы на дамах з папярэджаннем, што рамонт помпаў аплачваюць жыхары, або арганізоўваць школьныя экскурсіі на ачышчальныя збудаванні, што дапамагае навучыцца правільна карыстацца каналізацыяй.

Каментары9

  • Satan
    25.08.2025
    Есць адмысловыя вільготныя сурвэткі, якія можна змываць. Яны і ў Польшчы, і ў Беларусі ёсць. Звычыйныя нельга кнш.
  • Барадзед
    25.08.2025
    Ёсік, правильно! Туда ее, в самую гущу событий.
  • Бартош
    25.08.2025
    лепей зусім не карыстацца вільготнымі сурвэткамі. іх валокны - гэта мікрапластык, не раскладаецца у прыродзе, не пераапрацоўваецца. плавае па вадзе, распадаецца з часам на асобныя валасінкі, яго можа заглытнуць рыба і жывела якая. Адзінае выйсце спаліць, але хто гэта робіць. Аднаразовыя пялюшкі такая ж праблема, прыдумаць-прыдумалі, а тое што пялюшка не раскладаецца, будзе сотні гадоў ляжаць і ніц з ёй не станецца

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць