Грамадства55

У Мінску забароняць аплачваць штраф за безбілетны праезд на месцы наяўнымі

З 1 верасня ў сталічным грамадскім транспарце ўводзяцца новыя правілы: штраф за безбілетны праезд больш нельга будзе аплаціць на месцы наяўнымі. Як паведамілі ў «Мінсктрансе», цяпер зрабіць гэта можна будзе толькі праз сістэму АРІП у безнаяўнай форме, піша «Смартпрэс».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Раней кантралёры дазвалялі парушальніку адразу прызнаць віну і заплаціць мінімальны штраф на месцы, без складання адміністрацыйнага пратакола. Цяпер такая магчымасць адмененая.

У 2024 годзе ў Мінску было злоўлена больш за 100 тысяч безбілетнікаў. Агульная сума штрафаў перавысіла 3 мільёны рублёў. Часам парушэнні перарасталі ў больш сур’ёзныя сітуацыі: зафіксавана шэсць выпадкаў нападу на кантралёраў, па якіх завялі крымінальныя справы паводле артыкула 366 КК (гвалт ці пагроза ў дачыненні да службовай асобы).

Цяпер штраф за безбілетны праезд складае ад 21 да 42 рублёў (0,5 — 1 базавая велічыня). Акрамя таго, парушальнік абавязаны аплаціць кошт самой паездкі, калі хоча працягнуць рух. Калі ж ён гэтага не зробіць, то кантралёр мае права высадзіць парушальніка на найбліжэйшым прыпынку.

Каментары5

  • пра апошні абзац
    26.08.2025
    Яны ж выцягваюць самі чалавека на прыпынку
  • спіною да ветру
    26.08.2025
    даведка, многія і радыя ім на карман аддаць, бо інакш бяруць пашпартныя звесткі і ў базу.
    Пс. Дарэчы, а што там з персанальнымі звесткамі? Можна даваць пашпарт ці не?
  • Православный
    26.08.2025
    Это все дикость. Я не знаю как там в Европах но у нас "контра ле контра" это всегда конфликтные ситуации зачастую даже если проезд был оплачен

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць