Грамадства

Абнавілі правілы для арганізатараў канцэртаў і фестываляў

Савет Міністраў прыняў пастанову №454 ад 22 жніўня 2025 года, якая ўносіць змены ў правілы для арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, у тым ліку канцэртаў і фестываляў. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Фота ілюстрацыйнае

Пастанова вызначае новы парадак фарміравання і вядзення рэестра арганізатараў мерапрыемстваў. У дакуменце падрабязна апісваецца, якія суб’екты павінны быць уключаныя ў рэестр, якія патрабаванні і працэдуры трэба выконваць, а таксама якія віды дзейнасці могуць ажыццяўляць арганізатары.

Цяпер правам правядзення мерапрыемстваў з удзелам беларускіх або замежных выканаўцаў валодаюць толькі арганізатары, якія ўнесеныя ў рэестр. Пры гэтым пастанова вызначае выпадкі, калі патрабаванні рэестра не распаўсюджваюцца на мерапрыемствы з удзелам выключна беларускіх выканаўцаў.

У дакуменце таксама прапісаныя абавязкі арганізатараў, уключаючы:

  • наяўнасць выпіскі з рэестра;
  • рэалізацыю ўваходных білетаў;
  • выдачу друкаванай прадукцыі і інш.

Арганізатары, якія ўжо ўключаныя ў рэестр, павінны ў вызначаны тэрмін — адзін месяц пасля ўступлення пастановы ў сілу, — падаць у Міністэрства культуры неабходныя дакументы. Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць