Свет33

У Чачні абвяргаюць шлюб кіраўніка РАУС з 17-гадовай дзяўчынай

Вяселля кіраўніка начальніка РАУС Нажай-Юртаўскага раёна Чачні Нужуда Гучыгава з 17-гадовай Луізай (Хедой) Гайлабіевай не было, паведаміў радыёстанцыі «Гаворыць Масква» прэс-сакратар кіраўніка рэспублікі Альві Карымаў.

Россия сегодня

Раней у прэсе з'явілася інфармацыя пра нібыта запланаванае на 10 мая вяселле 46-гадовага Гучынава з 17-гадовай Луізай Гайлабіевай (у некаторых публікацыях яна фігуравала пад «хатнім» імем Хеда). Пры гэтым паведамлялася, што ў Гучыгава ўжо ёсць адна жонка.

Журналісты сцвярджалі, што дзяўчына не хоча ўступаць у шлюб, аднак бацькі пагадзіліся выдаць яе замуж пасля пагроз з боку Гучыгава.

Сітуацыю пракаментаваў кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў, заявіўшы, што ніякіх пярэчанняў ні з боку нявесты, ні з боку яе бацькоў не паступала.

«Ніякага вяселля паміж гэтай дзяўчынай і гэтым чалавекам у Чачэнскай рэспубліцы не было. Няма прадмета размовы.

Дарослая дзяўчына, якая ўжо школу скончыла, мае права і замуж выйсці, і што заўгодна», — сказаў у панядзелак прэс-сакратар Кадырава.

У сваю чаргу ўпаўнаважаны па правах дзяцей пры прэзідэнце Расіі Павел Астахаў заявіў, што «ў выпадку з» чачэнскай нявестай «шэраг фактаў быў скажоны, названыя няслушныя імёны і біяграфічныя звесткі».

Ён адзначыў, што публікацыі ў СМІ правяраў упаўнаважаны па правах дзіцяці ў Чачні Хамзат Хірахматаў.

«Галоўнае — ні бацькі (якія з'яўляюцца законнымі прадстаўнікамі дзяўчыны), ні яна сама, ні іншыя сваякі не звярталіся па дапамогу і не пацвердзілі растыражаваных дадзеных аб «прымусе, гвалце, парушэнні правоў «непаўналетняй», — дадаў Астахаў.

Каментары3

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →