Грамадства5858

Шуневіч патлумачыў, чаму быў на парадзе ў форме камісара міліцыі НКВД

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у сераду ў Палаце прадстаўнікоў пракаментаваў журналістам сваё з'яўленне 9 мая на парадзе Перамогі ў Мінску ў дзіўным абмундзіраванні.

Ён стаяў каля Аляксандра Лукашэнкі ў форме камісара рабоча-сялянскай міліцыі НКВД СССР узору 1943 года (у цёмна-сіняй гімнасцёрцы з жорсткім каўнерыкам, партупеі, галіфэ з бірузовымі лампасамі, запраўленымі ў боты, і сіняй фуражцы з бірузовым аколышам).

Ігар Шуневіч сказаў, што не хацеў бы дадаткова тлумачыць «відавочнае». Але адзначыў:

«У гэтай форме мае папярэднікі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў абаранялі Радзіму, паміралі, гінулі, здзяйснялі подзвігі. Гэта даніна павагі да іх, не больш».

Сёння міністр унутраных спраў прадстаўляў у палаце прадстаўнікоў законапраект аб амністыі. Ён быў прыняты ў двух чытаннях.

Каментары58

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць