Свет22

Краіны Балтыі просяць Брытанію прыслаць па батальёне брытанскіх салдат, каб «стрымаць Пуціна»

«Вялікабрытанія і яе саюзнікі па НАТА атрымаюць афіцыйную просьбу аб размяшчэнні тысяч вайскоўцаў у балтыйскім рэгіёне, мэта якога — утрымаць прэзідэнта Пуціна ад пачатку ўварвання», — паведамляе The Times.

На гэтым тыдні камандаванне армій Эстоніі, Літвы і Латвіі склала папярэдні варыянт ліста, адрасаванага генералу Філіпу Брыдлаву, галоўнакамандуючаму сіл НАТА ў Еўропе.

«Гэта просьба сфармаваць новае падраздзяленне паводле ўзору Берлінскай брыгады, якая ў гады халоднай вайны стаяла ў Германіі», — тлумачыць журналістка Дэбара Хэйнс.

Генерал-лейтэнант Рыха Тэрас, галоўнакамандуючы сіл абароны Эстоніі, сказаў, што падмацаванні патрэбныя, каб прадэманстраваць рашучасць альянсу ў перыяд нарастаючых трэнняў паміж Расіяй і Захадам з-за крызісу ва Украіне. (У Вялікабрытаніі колькасць брыгады - звычайна каля 5 тыс. вайскоўцаў).

«У кожнай краіне Балтыйскага рэгіёна будзе па батальёну: напрыклад, адзін батальён у Польшчы і па адным у кожнай краіне Балтыі», — дадаў Тэрас.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Беларускі прыхільнік «рускага свету» ледзь не выступіў на канферэнцыі ў Літве. Яго выкраслілі ў апошні момант2

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў130

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы7

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць