Спорт3838

Часопіс «Спецназ» пра беларускіх фанатаў: «Скрозь бандэраўшчына і русафобія»

Рэдакцыя дае слова расейскаму баевіку, які ваяваў на баку ДНР, як эксперту, а беларусаў вінаваціць у неанацызме.

На чатырох старонках артыкула аўтар спачатку дае агульную карціну «фанацкіх раскладаў» у Расіі, а затым пераключаецца на Беларусь. Асноўны пасыл наступны: кіеўскі Майдан згоршыў фанацкі рух, паспрыяў яго радыкалізацыі ды эвалюцыі ў бок нацызму, Расія і Украіна гэта адчулі найбольш, але і Беларусь не адстае.

Цікава, каго аўтар артыкула Андрэй Дземяньцеўскі прыцягвае ў якасці эксперта: гэта Іван Катанаеў, былы лідар «Фратрыі», фанацкага аб’яднання «Спартака». Катанаеў тлумачыць, што экстрэмісты сярод фанаў – гэта невялікая група нацыстаў і неапаганцаў, якія выступаюць… супраць далучэння Крыма да Расіі. Адказ на пытанне «хто такі Катанаеў?» даюць фота ў ягоным акаўнце ў «ВК»: хлопец ваяваў на баку ДНР на ўсходзе Украіны і не хавае сваіх імперскіх поглядаў. Які з яго эксперт і чаму менавіта ён?.. Пытанні без адказу.

Сярод беларускіх фанатаў найбольш дастаецца ультрасам «БАТЭ» і мінскага «Дынама». Тут і «лозунги УПА на Борисов-Арене», і «нацистская симолика», і «нецензурные речевки в адрес президента РФ», і «выломанные сидения на стадионах» – усё да кучы. Асобна ўзгадваецца былы фанат «Дынама» Арцём, які зараз ваюе ў складзе ўкраінскага батальёну «Азоў», маўляў, вось да чаго ўсё ідзе…

Аўтар акуратна падводзіць да таго, што трэба шукаць залатую сярэдзіну ў адносінах да ультрас: паміж рэпрэсіямі і ўсёдазволенасцю. Зразумела, бо дзяржава, якая зрабіла спорт адной з нацыянальных ідэй, не можа наўпрост абсекчы фанацкі рух. І тут у тэксце з’яўляецца падзел на «буйных» і «не буйных» фанатаў, які мае даць адказ, як маюць дзейнічаць сілавікі на стадыёнах і не толькі.

У гэтым жа рэчышчы Дземяньцеўскі прапаноўвае міліцыі ды афіцыйным моладзевым арганізацыям падумаць, чым заняць фанатаў, каб «дурь в голову не лезла». А самім фанатам раіць хутчэй вылазіць з «коричневого болота»: «Зрелые, по-настоящему образованные, рассудительные люди вам помогут… напомнят и историю, и географию.»

Цяпер ужо нікога не здзівіш тым, што беларускі фан-рух разглядаецца ўладамі як патэнцыйны каталізатар вулічных закалотаў. Спецназ адпрацоўвае сцэнары беспарадкаў з удзелам «фанатаў», а саміх «хулаў» усё часцей прэвентыўна затрымліваюць напярэдадні важных візітаў альбо нават матчаў. Пры гэтым шквальнай інфармацыйнай кампаніі супраць беларускіх «ультрас», пакуль няма, артыкул у «Спецназе», мабыць, адна з першых ластавак.

Нагадаем, што асноўная мэтавая аўдыторыя часопісу – часткі міліцэйскага і вайсковага спецназу, якія падпісваюцца ў абавязковым парадку. Разам з «Белорусской военной газетой», «Зарубежным военным обозрением», «Планетой», «СБ» часопіс часцяком аказваецца і ў агульнавайсковых частках. Як кажуць самі вайскоўцы, у афіцэрскім асяродку пэўнай папулярнасцю і аўтарытэтам такая прэса карыстаецца.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць