Здарэнні1212

Жыхарка Кобрына: «Згубіла пашпарт, а па ім хтоcьці купіў шмат валюты»

15 тысяч даляраў плюс 11 тысяч 110 еўра… Амаль паўтара года спрабуе жыхарка Кобрына Іна Юркевіч даказаць, што да гэтай вялізнай сумы не мае ніякага дачынення: не яна, а хтосьці па яе згубленым пашпарце купіў у банку валюту. Але пазоў мясцовай падатковай інспекцыі ўсе мінулыя па гэтай справе суды прызналі абгрунтаваным. На сённяшні дзень з жанчыны павінны спагнаць амаль 25 мільёнаў рублёў падаходнага падатку.

Урок на ўсё жыццё

Цяпер саракагадовая жыхарка раённага цэнтра дакарае сябе, што своечасова не звярнулася ў праваахоўныя органы з нагоды зніклага дакумента. Яна і хапілася пашпарта не адразу, таму ні даты, ні абставінаў яго знікнення ён не ведае.

— Аднойчы ўжо губляла пашпарт, але мне яго хутка вярнулі. І калі ў адзін з сакавіцкі дзён у сумцы зноў не знайшла дакумент, паспадзявалася на добрых людзей. А потым атрымала ліст з аддзялення па грамадзянстве і міграцыі, што мой дакумент знайшоўся. Узрадавалася, — успамінае пачатак сумнай гісторыі Іна.

Гэта здарылася ў верасні 2012-га. А праз год як абухом па галаве — выклік у ІМПЗ. Там жанчыне і патлумачылі, што, аказваецца, яшчэ 2 чэрвеня 2012 у адным з банкаў Кобрына ёю была набыта буйная сума даляраў і еўра. А таму варта даць справаздачу па прыбытках. Яна не ведала, ці то смяяцца, ці то плакаць. У даўгах як у шаўках, адна выхоўвае дачку-школьніцу, з даходаў толькі сціплая зарплата і аліменты. Ва ўсім даводзіцца сябе адмаўляць, таму што трэба разлічвацца за крэдыт на кватэру.

— Якія тут святкі, калі лупяць падаткі… А тут паведамляюць, што за валюту, якую і ў вочы не бачыла, я павінна заплаціць падатак — больш за 53 мільёны! І пачаліся мае хаджэнні па пакутах…

Надзейна, як у банку?

Паважаны чытач, напэўна, заўважыў, што памер падатку, згаданы двойчы ў нашым аповедзе, адрозніваецца. Тут няма памылкі аўтара. Аж да мая 2014 года ва ўсіх пратаколах судовых пасяджэнняў і іншых дакументах фігуравала вялікая сума — 53.347.400 рублёў. Таму што ў прадстаўленай банкам інфармацыі значылася: адказчыца набыла 30 тысяч даляраў і 22 тысячы 220 еўра.

Нязгодная з высунутымі абвінавачваннямі і, чаго хаваць, напалоханая сітуацыяй, Іна у рэшце рэшт звярнулася з заявай у мясцовую пракуратуру. У канцы красавіка мінулага года па рашэнні пракурора Кобрынскага раёна Аляксандра Петрасюка матэрыялы для арганізацыі дадатковай праверкі былі накіраваны начальніку РАУС. Вось тады і выявілася недакладнасць у банкаўскіх звестках, накіраваных у ІМПЗ.

Але гэта не адзінае несупадзенне, звязанае з інфармацыяй ад супрацоўнікаў банка. Як вынікае з пастановы аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы ад 2014/02/24, апытаная касір-спецыяліст рознічных паслуг, якая і прадала вышэйзгаданую суму, патлумачыла наступнае: валюту ў такіх вялікіх памерах яна самастойна прадаць не можа, гэта адбываецца толькі пасля ўзгаднення з кіраўніцтвам банка. Аднак падчас судовага пасяджэння 5 лістапада таго ж года касір адмовілася ад сваіх паказанняў. Ну не памятае яна, ці ставіла кіраўніка ў вядомасць з нагоды продажу такой сумы валюты. Гэта быў выходны дзень, «магчыма, што не паведамляла». І наогул, «калі ў банку шмат валюты, вялікую суму можна прадаць без ўзгаднення з кіраўніком». Пра тое, што ніякай заяўкі і ўзгаднення не патрабуецца для куплі валюты ў такім памеры, пацвердзіў на судзе і спецыяліст па бяспецы і абароне інфармацыі РКЦ банка. А Іна здзіўляецца: «У 2012-м у Кобрыне такую суму набыць вось так было проста? Ды яшчэ ў суботу ў канцы працоўнага часу банка! Калі б хто-небудзь з гараджан змог дапамагчы мне даказаць адваротнае! Раптам хтосьці купляў валюту тады і ведае парадак …»

Нельга змаўчаць і пра тое, што яшчэ сказала касір: «Тэарэтычна дапускаю, што я тады магла памыліцца і прадаць валюту іншай асобе, калі візуальна чалавек быў падобны да фота ў пашпарце, і я … прадала валюту» (з пратаколу судовага пасяджэння).

Нялішнім будзе заўважыць, што сведка на той момант ужо не працавала ў банку. Па словах Іны, на судзе і паведаміла, што сядзіць без працы, прыйшлося сысці. У тым ліку і з-за гэтага валютнага інцыдэнту. Між тым спецыяліст дасведчаны, на пасадзе касіра ў дадзеным банку працавала з 1995 года па чэрвень 2014.

«Я гатовая працягваць барацьбу»

Вялікія надзеі ўскладала пацярпелая на відэазапіс, які вядзецца ў банку, — на жаль, відэа столькі не захоўваецца. Вызначыць месцазнаходжанне Іны Сцяпанаўны на момант продажу валюты па яе пашпарце (у 14.11 2 чэрвені 2012) з дапамогай білінгу званкоў па сотавым тэлефоне таксама не атрымалася. Як на тое, у гэты час ні сама жанчына нікому не тэлефанавала, ні ёй ніхто не тэлефанаваў. На запрашэнне прадстаўнікоў праваахоўных органаў і супрацоўнікаў падатковай інспекцыі прыйсці і пераканацца, што яны з дачкой жывуць па сродках, ніхто не адгукнуўся. А вось з'яўленне ў судзе сталічнага адваката, які ўзяўся абараняць інтарэсы жанчыны, было ўспрынята як … доказ матэрыяльнага дабрабыту адказчыцы.

Так, яна не адмаўляе, што ўласная бесклапотнасць прывяла да такіх наступстваў, але здавацца не збіраецца.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць