Беларускі пасажырскі самалёт CRJ—100LR, які 14 лютага раніцай разьбіўся і згарэў у ерэванскім аэрапорце, мог пацярпець аварыю яшчэ тры тыдні таму.

Беларускі пасажырскі самалёт CRJ—100LR, які ўчора раніцай разбіўся і згарэў у ерэванскім аэрапорце, мог пацярпець аварыю яшчэ тры тыдні таму.
Як паведамляла Еўрарадыё, 21 студзеня ў самалёце «Белавія» на рэйсе Берлін‑Мінск амаль адразу пасля ўзлёту быў зафіксаваны сігнал пра разгерметызацыю салона. На борце тады знаходзілася 27 пасажыраў.
Лётчыкі прынялі рашэнне апусціць авіялайнер з 10 тыс. да 3 тыс. метраў. Самалёт паспяхова прызямліўся ў Мінску, было заяўлена, што трывога аказалася непраўдзівай — дала збой аўтаматыка.
Учора на борце самалёта было 18 пасажыраў і 3 члены экіпажу. Усе паспелі выратавацца.
Нагадаем, абодва самалёты CRJ—100LR канадскай вытворчасці паступілі ў парк «Белавія» летась на правах лізінга. Да таго з 1999 года яны лёталі ў Францыі, Нямеччыне, Канадзе і ЗША.
Планавалася, што Беларусь будзе іх эксплуатаваць на працягу 20 гадоў. Не выключалася набыццё яшчэ некалькіх самалётаў CRJ—100LR, разлічаных на 40‑50 пасажыраў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары