Усяго патроху44

Ваўкалакі і Хапуны: да выхаду рыхтуецца беларуская картачная гульня «Цемраборац» 

Беларускі ўфолаг Ілля Бутаў на тыдні прэзентаваў у Мінску сваю кнігу «Цемраборац» і аднайменную картачную гульню. Свет твораў часткова заснаваны на беларускім фальклоры.

Ілля Бутаў — даследчык анамальных з’яваў, які аб’ездзіў усю Беларусь у пошуку фантастычных істот. Цягам такіх вандровак у яго і нарадзілася канцэпцыя гульні, дзе б разам суіснавалі ведзьмакі, ваўкалакі, плачкі і рыцары.

«У кожнай экспедыцыі сяляне расказвалі нам пра неверагодных жывёлаў і белыя здані, якія нібыта яшчэ існуюць ці існавалі ў іх краях раней. Таксама аднойчы мы натрапілі на штосьці кшталту айчыннага «Стоўнхенджа»: для чалавека ў цэнтры такой пабудовы ў розныя поры года сонца заходзіла за рознымі слупамі — нашыя продкі такім чынам вызначалі дні сонцастаянняў. Але тады я падумаў — а хай гэта будуць парталы, праз якія людзі і тыя дзіўныя істоты пераносіліся ў розныя куткі краіны. З гэтага ўсё і пачалося», — распавёў Ілля аб вытоках ідэі.

З таго моманту мінула 6 гадоў, цягам якіх выпрацоўваўся сюжэт, балансавалася механіка і выдумляліся персанажы — распрацоўшчыкі сцвярджаць, што за аснову ўзялі беларускі фальклор. Увогуле, гульцу пакуль што даступны толькі тры бакі канфлікту — «Дзеці Лесу», «Царква» і «Цёмныя магі». У будучыні кола антаганістаў плануецца пашырыць. 

«Мы кансультаваліся з навукоўцамі, стараліся падабраць «нашае». Але, напрыклад, той жа Вядзьмак — ён ёсць амаль што ва ўсіх нашых суседзяў. Таму нельга сказаць, што гульня заснаваная толькі на нашых паданнях. Аднак напрыклад персанаж «Хапун» узяты з рэальнага, калі так можна сказаць, прататыпу — у адной экспедыцыі жыхары вёскі расказвалі нам пра вялізнага яшчара і называлі яго Хапуном. Пры гэтым для мясцовых гэты Хапун — звычайная істота, нічога дзіўнага. Таму гэтая істота ў нашай гульне мае выгляд вялізнага варана, яшчара», — запэўніў Ілля.

Увогуле распрацоўшчыкам давялося стварыць 150 выяваў гульнявых персанажаў, малявалі якіх мастакі-энтузіясты пераважна з Расіі. Відаць, менавіта таму розныя «рыцары» ды «святары» маюць не зусім тыповы для беларускіх выгляд.

«Я сам не ўмею маляваць, таму ўсе выявы — гэта плён фантазіі мастакоў, якім мы замаўлялі персанажаў. Але гульня, у адрозненні ад кнігі, якую я выдаваў за свой кошт, яшчэ не выйшла — мы збіраем на яе грошы на краўд-фаўндынгавай пляцоўцы (патрэбна каля $1500 — рэд). Таму, калі знойдуцца ахвотныя, якія змогуць намаляваць рыцараў у выглядзе крылатых вершнікаў, то мы скарыстаемся іх працай. Гэта можна абмяркоўваць», — сказаў Ілля.

Паводле аўтара «Цемраборцаў», праектам ужо зацікавіліся ў «Будзьма» і «Арт-сядзібе». Ілля спадзяецца, што з іх дапамогай можна будзе перакласці кнігу і гульню пра «Цемраборцаў» на беларускую мову і дадаць яшчэ больш «нашага» антуражу, бо першапачаткова гульню па-беларуску аўтар не рабіў — не хацеў звужваць кола патэнцыйных аматараў. 

Дарэчы, варыянтаў перакладу слова «Мракоборцы» на беларускую мову — процьма. Іллі ўжо прапанавалі такія назвы, як «Змроказмагары» і «Цемразмагары», «Змрокагубцы», «Цемралупцы» і «Злыднедаўцы». 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны40

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць