Здарэнні

У Мінску п'яны кіроўца ўцякаў ад ДАІ на хуткасці 180 км/г

Супрацоўнікамі дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска затрыманы кіроўца, які кіраваў аўтамашынай у нецвярозым стане. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, прыкладна а трэцяй гадзіне ночы 9 чэрвеня ўвагу інспектараў прыцягнуў «Пежо», які рухаўся па вуліцы Кіжаватава з яўным перавышэннем хуткасці. Законныя патрабаванні аб спыненні кіроўца праігнараваў, паспрабаваўшы ўцячы на высокай хуткасці. Пачаўся пераслед.

«На асобных участках дарогі кіроўца развіваў на сваім аўтамабілі хуткасць большую за 180 км/г. На шчасце, людзей і іншых транспартных сродкаў у гэты час было мала, таму ніхто не пацярпеў», — сказаў старшы інспектар аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Кастрычніцкага РУУС Павел Заяц.

На 15-м кіламетры Слуцкай шашы нецвярозы кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Кіроўца не пацярпеў.

Пры аглядзе затрыманага было ўстаноўлена, што ўтрыманне пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры складае прыблізна 1,6 праміле. Як высветлілася, 24-гадовы мінчанін раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. 

Дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook17

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх7

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі7

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць