Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску ўстанаўліваюцца акалічнасці забойства незвычайнай прыладай, учыненага ў адным з раёнаў сталіцы.
Як паведамілі ва УСК па Мінску, раніцай 9 чэрвеня ў кватэры паміж пажылымі мужам і жонкай пачалася сварка, падчас якой мужчына нанёс сваёй жонцы 1937 года нараджэння не менш як пяць удараў каструляй па галаве. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы здарэння.
Брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў на месца злачынства выклікалі суседзі, якія пачулі крыкі аб дапамозе, што даносіліся з кватэры пацярпелай.
Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі і спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праведзены агляд месца здарэння. У дачыненні да мужчыны 1937 года нараджэння распачата крымінальная справа за забойства.
Па крымінальнай справе прызначаны экспертызы, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная ў дачыненні да падазронага.
Каментары