Улада66

Абама працягнуў на год санкцыі супраць лукашэнкаўцаў

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя ў 2006 годзе яго папярэднікам Джорджам Бушам. Пасланне Абамы Кангрэсу ЗША аб тым, што санкцыі працягваюцца пасля 16 чэрвеня 2015 г. (калі тэрмін іх дзеяння павінен быў скончыцца), размешчана на афіцыйным сайце Белага дома.

У дакуменце сказана, што дзеянні пэўных прадстаўнікоў беларускага ўрада «прадстаўляюць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыцы ЗША».

На думку амерыканскага прэзідэнта, гэтыя людзі таксама «падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі». Ва ўказе, дзеянне якога падоўжыў прэзідэнт Абама, улады Беларусі абвінавачваюцца ў «парушэннях правоў чалавека, звязаных з палітычнымі рэпрэсіямі, у тым ліку з затрыманнямі і выкраданнямі людзей, а таксама з карупцыяй і неправамерным выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці і дзяржаўнай улады».

Санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу чыноўнікаў і членаў іх сем'яў, былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 г Джорджам Бушам. Нагодай сталі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія ў ЗША і ЕС прызналі недэмакратычнымі.

Санкцыі прадугледжваюць блакаванне рахункаў названых асоб у амерыканскіх банках, забарона ім на ўезд у ЗША, забарона амерыканскім кампаніям мець з імі справы.

У 2010 годзе, пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў, спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША, быў пашыраны. У чорным спісе знаходзяцца Аляксандр і Віктар Лукашэнка, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман, былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч і іншыя.

Поўны спіс беларускіх чыноўнікаў, што трапілі пад санкцыі у ЗША, не раскрываюць па законе. 

30 кастрычніка 2014 года і Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Пры гэтым з чорнага спісу былі выключаныя 24 чалавекі і сем беларускіх кампаній, бо, як паведамілі ў ЕС, «зніклі падставы» для знаходжання іх у гэтым спісе. Пад санкцыямі застаўся 201 грамадзянін Беларусі і 18 юрыдычных асоб.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню4

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА9

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць