Грамадства22

МАП зноў патрабуе ад Беларусі выканаць усе рэкамендацыі па правах працоўных

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) патрабуе ад урада Беларусі выканаць усе астатнія рэкамендацыі камісіі па расследаванні ад 2004 года па паляпшэнні сітуацыі з правамі працоўных і прафсаюзаў.

Зроблена гэта павінна быць да наступнай Міжнароднай канферэнцыі працы (МКП) у 2016 годзе. Такое патрабаванне ўтрымліваецца ў заключэнні камітэта па нормах і стандартах МАП, вынесеным па выніках разгляду беларускага пытання на 104-й сесіі МКП, што праходзіць у Жэневе 1—13 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

У заключэнні адзначаецца, што да ўвагі была прынятая ўся інфармацыя, пададзеная ўрадам Беларусі, звесткі, якія высветліліся па ходзе дыскусіі, а таксама каментары камітэта экспертаў. Гэтыя каментары тычыліся «абмежавання правоў працоўных на свабодную арганізацыю прафсаюзаў», перашкод «для рэалізацыі права на правядзенне мірных дэманстрацый, што вынікае з заканадаўства аб масавых мерапрыемствах», а таксама «пэўных забарон на атрыманне бязвыплатнай замежнай дапамогі».

Камітэт па нормах і стандартах адзначыў, што беларускі ўрад працягвае кантраляваць выкананне прапаноў кантактнай місіі МАП, якая наведвала Беларусь у 2014 годзе. Ён таксама звярнуў увагу на дэкрэт прэзідэнта № 4, які аблегчыў умовы стварэння прафсаюзных арганізацый на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Тым не менш камітэт выказаў «глыбокую заклапочанасць наконт таго, што за дзесяць гадоў пасля даклада камісіі па расследаванні МАП урад Беларусі не здолеў прыняць неабходных мер для таго, каб выканаць усе яе рэкамендацыі». «Работнікі працягваюць сутыкацца са шматлікімі перашкодамі ў рэалізацыі права на арганізацыю прафсаюзаў па сваім выбары, як у заканадаўстве, так і на практыцы», — гаворыцца ў заключэнні.

Такім чынам, камітэт патрабуе ад урада Беларусі выканання ўсіх астатніх рэкамендацый камісіі па расследаванні ад 2004 года да наступнай Міжнароднай канферэнцыі працы, а таксама прадставіць камітэту экспертаў справаздачу аб рабоце, што праводзіцца ў гэтым кірунку ў 2015 годзе.

Ад беларускіх уладаў таксама патрабуецца прадставіць камітэту экспертаў інфармацыю аб функцыях і ролі трохбаковага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, забяспечыць неадкладнае спыненне практыкі дыскрымінацыі і пераследу прафсаюзных лідараў і актывістаў.

Варта зазначыць, што Беларусь сёлета не была ўключаная ў спецыяльны параграф МАП як краіна, дзе груба парушаюць правы працоўных і прафсаюзаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску23

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка47

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

Фіны, грэкі і датчане лічацца фаварытамі. Топ-8 сёлетняга «Еўрабачання»: вось хто мае шансы7

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць