Улада

Клецкая пракуратура аднавіла допыты Сяргея Панамарова

Сьледзтва супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк» распачатае ў шосты раз.

Сьледзтва супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк» распачатае ў шосты раз.

Клецкая пракуратура аднавіла допыты мясцовага актывіста апазыцыі Сяргея Панамарова. Позву яму даставілі арыгінальным чынам — пакінулі яе ўночы ў плоце. «Мяне выклікалі на гутарку ў РУУС 18 лютага, праўда не напісалі ў якасьці каго», — паведаміў С. Панамароў. На допыт ён не зьявіўся і тады яму прапанавалі завітаць у міліцыю па тэлефоне. Не дачакаўшыся выдаўца «Бойкага Клецку», міліцыянты ўвечары 19 лютага прыйшлі самі. «Я ўсё ж пагадзіўся ў апошні раз напісаць свае тлумачэньні адносна новай справы» — кажа сп. Панамароў. Нагадаем, што ў пазамінулым годзе ў мясцовы жыхар Дзьмітры Краўцоў скраў у яго пароль доступу ў Інтэрнэт. Суд прыцягнуў Краўцова да крымінальнай адказнасьці і абавязаў вярнуць Панамарову грошы. Пазьней рэдактар бюлетэню разьмясьціў у сваім выданьні гутарку з Д. Краўцовым, дзе той красамоўна, не выбіраючы выразаў, апісвае гісторыю свайго затрыманьня.

«Тое «інтэрвію» я ўзяў з аднаго з клецкіх сайтаў, каб паказаць, што гэта за чалавек» — патлумачыў сп. Панамароў. 2 жніўня 2007 г. маці Краўцова аднесла ў клецкую міліцыю заяву нібыта паводле абразы ў друкаваным сродку. Была праведзеная праверка, пасьля якой клецкі пракурор В.Каробка пастанавіў спыніць справу за адсутнасьцю складу злачынства. Аднак на пачатку студзеня бягучага году намесьніца пракурора Валянціна Лябедзька сваім рашэньнем адмяніла пастанову свайго начальніка і пастанавіла аднавіць праверку па факце абразы ў друкаваным сродку.

Сёньня С. Панамарова ізноў выклікалі ў РУУС нібыта для ўдакладненьня некаторых дэталяў напісанай ім учора тлумачанай. Клецкі актывіст ад сустрэчы адмовіўся. Цяпер ён рыхтуе чарговы нумар сваёй газэты.

Нагадаем, што на працягу 2007 году ў дачыненьні да старшыні клецкай суполкі БНФ і выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргея Панамарова пяць разоў распачыналі і прыпынялі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп у друкаваных сродках). Нагодай для завядзеньня справы стала нататка ў «Бойкім Клецку» пра кіраўніка Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлю Семашкевіч. Двойчы адмысловая экспэртыза не знаходзіла парушэньняў Крымінальнага кодэксу і справу прыпынялі за адсутнасьцю складу злачынства.

Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць