Надвор'е11

Да канца тыдня захаваецца халаднаватае надвор'е. Пацяплее толькі да выходных

У мінулыя выходныя дні ў краіне пад уплывам прахалодных скандынаўскіх паветраных мас усталявалася няўстойлівае надвор'е. Тэмпературны фон быў у сярэднім на 1—4 градусы ніжэй за кліматычную норму. У пачатку гэтага тыдня захаваецца халаднаватае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі.

Да сярэдзіны тыдня ападкаў стане менш, а да выходных паўднёва-заходнія вятры з паўднёвых раёнаў Еўропы прынясуць у Беларусь вельмі цёплае паветра і тэмпература паветра значна павысіцца. Пра гэта паведаміла прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.

14 ліпеня (аўторак) на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8 + 14°С, максімальная днём +17 — + 23°С.

15 ліпеня (серада) ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 — + 14°С, максімальная днём +17 — + 24°С.

16 ліпеня (чацвер) месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 6—+ 13°С, максімальная днём +18 — + 23°С, па поўдні да + 25°С.

З пятніцы надвор'е пачне мяняцца і слупкі тэрмометраў папаўзуць уверх. Чакаюцца навальніцы.

17 ліпеня (пятніца) у асобных раёнах краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 6 — + 13°С, максімальная днём +20 — + 25°С, па паўднёвым захадзе да + 28°С.

18 ліпеня (субота) месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8 — + 15°С, максімальная днём +22 — + 28°С, па паўднёвым захадзе 29 — + 33°С.

19 ліпеня (нядзеля) ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12 — + 19°С, максімальная днём 21 — + 28°С, па поўдні 29 — + 33°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць