Улада22

Лукашэнка даручыў Шуневічу працягнуць аптымізацыю працы МУС

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам 17 ліпеня міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, даручыў працягваць аптымізацыю працы Міністэрства ўнутраных спраў, у тым ліку кадравую і функцыянальную.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, беларускі кіраўнік прыняў Шуневіча па яго просьбе.

Лукашэнка праінфармаваны аб выкананні яго даручэнняў датычна рэформы МУС, якая практычна завершана. «Была праведзена кадравая аптымізацыя, ліквідаваная частка рудыментарных падраздзяленняў. Вызваленыя сродкі выкарыстаныя на развіццё міністэрства, павышэнне грашовага забеспячэння супрацоўнікаў, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Апрача таго, быў поўнасцю перагледжаны ўвесь спектр задач, што стаяць перад МУС, неўласцівыя Міністэрству функцыі скасаваныя», — сказана ў паведамленні прэс-службы.

У хуткім часе Лукашэнку будуць пададзеныя канкрэтныя прапановы па далейшай аптымізацыі працы МУС. Апрача таго, яму паведамлена пра некаторыя аператыўныя матэрыялы, што знаходзяцца ў распрацоўцы МУС, у тым ліку аб стане спраў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць