Гісторыя3131

У Расіі прыпісваюць сабе перамогу ў Грунвальдскай бітве

У Расіі на рэклямных экранах у грамадзкім транспарце з'явілася сацыяльная рэклама, якая вызначае Грунвальдзкую бітву як расейскую вайсковую перамогу.

Раней сайт История России ўключыў Грунвальдскую бітву ў сьпіс расейскіх вайсковых перамогаў.

На сайце паведамляецца, што ў польска-літоўскім войску былі 43 рускія харугвы і «найбольш надзейнай часткай літоўскага войска былі рускія палкі». Таксама паведамляецца, што тры смаленскія палкі, у адрозненне ад іншых атрадаў, «не адступілі, працягваючы змаганне з крыжакамі» і — у адрозненне ад літоўскіх, якія адступілі, — «не далі крыжакам зайсці ў тыл».

«История России» — гэта фэдэральны праект. А «Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства», створанае ўказам прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, павінна «супрацьдзейнічаць спробам скажэньня ваеннай гісторыі».

Паводле беларускага гісторыка Алеся Краўцэвіча, Расея ня мае ніякага дачыненьня да перамогі ў Грунвальдзкай бітве.

Абсалютна ніякага дачыненьня ня мае. Наадварот, і ў ранейшыя часы, і ў тыя часы Маскоўскае княства ўступала ў саюз з крыжакамі, спрабавала дамовіцца і з імпэрыяй германскай, і з Тэўтонскім ордэнам супраць нас. То бок тады Масковія фармальна, псыхалягічна, па настроі, па мэнтальнасьці была на баку крыжакоў.

Вось гэтыя імпэрскія амбіцыі «при издыхании» праяўляюцца ў розных аспэктах жыцьця, ня толькі ў расейскім урадзе, але і ў расейскай грамадзкасьці. Бачым, які працэнт падтрымлівае агрэсію Пуціна супраць Украіны. І гэта тыя самыя праявы. Гаварыць пра тое, што там былі «рускія палкі» — гэта поўная лухта.Там былі палкі Вялікага Княства Літоўскага, а так званыя «рускія» былі там смаленскія. А Смаленск тады быў у складзе ВКЛ, і Смаленск — гэта этнічная тэрыторыя Беларусі. Для нас гэтая інфармацыя на расейскім сайце яшчэ раз паказвае на тое, што расейцы ня лічаць нас самастойным народам, яны лічаць нас сваёй часткай. І паказвае на тое, што небясьпека для нашай краіны ідзе ад Расеі».

Карэспандэнт: «Чаму менавіта цяпер у Расеі згадалі пра Грунвальдзкую бітву?»

Краўцэвіч: «Думаю, што гэта выпадкова атрымалася. Яны цяпер гісторыю ламаюць па новай. Бо ў 90-я гады, калі распаўся Савецкі Саюз, зьявіўся больш аб’ектыўны шэраг працаў расейскіх гісторыкаў, які браў пад увагу нацыянальныя інтарэсы ўкраінцаў, беларусаў. А потым, калі паднялася цана на нафту, расейскія амбіцыі аднавіліся, і яны пачалі вяртацца да імпэрскіх амбіцыяў. Бо гэта такая праява комплексу непаўнавартасьці. Яны сябе адчуваюць ніжэйшымі культурна параўнальна з эўрапейцамі, але маюць задавальненьне ў тым, што, маўляў, нас усе баяцца. Гэта такая імпэрская хвароба, фантом. Можна параўнаць з болем нейкай ампутаванай канечнасьці. Рукі няма, ампутавалі, а яна баліць. Імпэрыі ў Расеі няма, а яна ім баліць. Гэта сумна. Вядома, у гістарычнай пэрспэктыве зь іхніх амбіцыяў нічога ня выйдзе. Але людзі гінуць, людзей шкада: і расейцаў, і тых, на каго яны нападаюць».

Каментары31

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць