Улада55

Макей: АБСЕ знаходзіцца ў сур'ёзным крызісе

 «Украінскі канфлікт паказаў, што АБСЕ знаходзіцца ў сур'ёзным крызісе», — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 21 ліпеня на сустрэчы ў Мінску з дзейным старшынёй АБСЕ кіраўніком МЗС Сербіі Івіцам Дачычам.

Макей падкрэсліў, што праблема заключаецца ў адсутнасці даверу паміж краінамі — членамі АБСЕ. «Неабходна правесці сур'ёзную дыскусію адносна будучыні АБСЕ, перафарматаванне яе структуры і дзейнасці, — лічыць кіраўнік МЗС Беларусі. — Сёння асноўным прынцыпам дзейнасці АБСЕ з'яўляецца выстаўленне нейкіх прэтэнзій і абвінавачанняў згодна з прынцыпам «я маю рацыю — ты не маеш рацыі». Наша агульная задача — дамагчыся адыходу ад гэтых узаемных абвінавачанняў і прэтэнзій і знайсці ўзаемааб'яднальныя асновы для дзейнасці АБСЕ». 

У сувязі з гэтым, падкрэсліў Макей, Беларусь поўнасцю падтрымлівае прыярытэты старшынства Сербіі ў АБСЕ, скіраваныя на стварэнне адзінай прасторы бяспекі ў арганізацыі. 

Макей таксама адзначыў, што падчас сённяшняй сустрэчы бакі абмяняюцца меркаваннямі не толькі па тэме працы АБСЕ, але і развіцця двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Сербіяй. «Тут усё ідзе паступальна і праблем у нас няма», — сказаў ён. 

Кіраўнік АБСЕ ў сваю чаргу заявіў:» Мы высока цэнім гасціннасць Беларусі, якую яна аказала трохбаковай кантактнай групе і яе рабочым падгрупам, а таксама садзейнічанне, якое Беларусь зрабіла для вырашэння ўкраінскага крызісу». 

Дачыч адзначыў, што яго візіт у Мінск арганізаваны «ў мэтах аказання падтрымкі трохбаковай кантактнай групе». «Сёння буду ўдзельнічаць у яе пасяджэнні пасля абеду, каб падтрымаць і падштурхнуць палітычны працэс», — сказаў ён. 

Кажучы пра двухбаковыя адносіны з Беларуссю, кіраўнік МЗС Сербіі падкрэсліў, што яны «развіваюцца па ўзыходнай». 

«Хочам пацвердзіць падтрымку працягу нашага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, — сказаў Дачыч. — Сёлета наша супрацоўніцтва працягнецца візітамі на вышэйшым узроўні. Спадзяюся, што эканамічны крызіс, які ёсць у свеце, і санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Расіі, у эканамічным сэнсе не паўплываюць сур'ёзна на нашы адносіны».

Каментары5

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць