Здарэнні33

У Брэсце вулічныя музыкі гандлявалі спайсамі. Грошы кліенты клалі ў капялюш пад выглядам аплаты за мастацтва

Супрацоўнікі аддзялення наркакантролю Ленінскага РАУС Брэста затрымалі двух вулічных музыкаў па падазрэнні ў збыце псіхатропных рэчываў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У злачынным бізнэсе абвінавачаныя жыхары Брэста 1989 і 1991 гадоў нараджэння.

З лютага бягучага года пара музыкаў рэгулярна выступала на пешаходнай вуліцы Савецкай — упадабаным месцы адпачынку берасцейскай моладзі. Аднак дуэт аказаўся крымінальны.

Аператыўнае назіранне паказала, што скрыпач і гітарыст не толькі самі ўжывалі псіхатропы, але і збывалі іх. Прычым адзін з музыкаў раней трапляў у лячэбную ўстанову з-за перадозу наркотыкаў.

«Схема куплі-продажу была простая, — растлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Уладзімір Жыгар. — Грошы замоўцы кідалі ў капялюш пад выглядам платы за мастацтва. У сярэднім цана дозы спайсаў складала Br250 тыс. Музыкі звярталі ўвагу на памер купюр. Калі яны былі значныя, тут жа на месцы тавар узважвалі і аддавалі».

Музыкі былі затрыманыя 5 жніўня. Пры асабістым вобшуку ў іх канфіскаваныя псіхатропныя рэчывы і электронныя вагі.

На аднаго з фігурантаў распачата крымінальная справа па ч.3 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Маладому чалавеку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У дачыненні да другога праводзіцца праверка на прадмет яго дачынення да збыту псіхатропаў.

У цэлым па Брэсцкай вобласці за шэсць месяцаў 2015 выяўлена 568 злачынстваў па лініі наркакантролю (на 81 злачынства больш, чым за аналагічны перыяд 2014), з якіх 222 звязаны са збытам.

Канфіскавана больш за 16 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Сёлета ў бальніцы вобласці з перадазіроўкай наркотыкаў дастаўлены 57 чалавек, з іх больш за 40 пацярпелі ад спайсаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА20

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА20

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць