Свет33

Кіраўнік Дзярждумы Расіі пагражае ЗША трыбуналам у адказ на «замову» трыбунала па Боінгу

Старшыня Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін у сваёй калонцы ў «Расійскай газеце» прыгразіў ЗША «міжнародным трыбуналам» за «правакацыі» і «спусташэнне іншых дзяржаў» у адказ на галасаванне ў Радзе Бяспекі ААН па трыбуналу аб крушэнні малайзійскага «Боінга» у Данбасе.

Нарышкін пачынае тэкст з разважанняў аб небяспечнай прыродзе жніўня ў сусветнай гісторыі, згадваючы пачатак Першай сусветнай вайны, баі паміж савецкімі і японскімі войскамі ля возера Хасан і ядзерныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі ў 1945 годзе.

Нарышкін упэўнены, што цяпер пытанне аб правасуддзі для ахвяр мінулагодняй авіякатастрофы «напэўна будуць навязаныя» ў іншых фарматах, паколькі «рашэнне любога ўзроўню» нібыта трэба Беламу дому ў мэтах падтрымання нестабільнасці і «шуміхі». Нестабільнасць, у сваю чаргу, дае ЗША «час для працягу старых і пачатку новых разбояў», канчатковай мэтай якіх з'яўляецца «спусташэнне» эканамічных багаццяў іншых дзяржаў.

Спікер Дзярждумы адзначае, што ЗША распальваюць «антырасійскія настроі» у Еўропе і вядуць «прапаганду» у Радзе Бяспекі, спасылаючыся на канадскага эксперта па міжнароднаму праву Крыстафера Блэка, які абараняў абвінавачаных па справах аб генацыдзе ў Руандзе і вайне ў Югаславіі.

У канцы Нарышкін прарочыць правядзенне «міжнароднага трыбунала», але не па крушэння «Боінга», па выкладзеных вышэй «фактах» «Будзе такі трыбунал, а не які-небудзь іншы, - упэўнены аўтар. — І мы з вамі — да яго дажывем».

На мінулым тыдні Нарышкін, які ўзначальвае «Расійскае гістарычнае таварыства», патрабаваў стварыць міжнародны трыбунал па атамных бамбаваннях Японіі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе14

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ11

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві3

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе14

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць