Усяго патроху

У Беларусь пачалі вяртацца пералётныя птушкі

Аднымі зь першых прыляцелі кнігаўкі.

У Беларусь аднымі з першых вяртаюцца з месцаў зімовак кнігаўкі, паведаміў БелаПАН спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін.

Паводле яго слоў, мяккая зіма і адсутнасць снегу даюць магчымасць птушкам дачасна вярнуцца дамоў з месцаў зімовак у Заходняй Францыі. Так, сёлета да канца лютага кнігаўкі былі заўважаны ўжо ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці (у 2007 годзе — 19 сакавіка, а ў 2006-м — 23 сакавіка).

Р.Шайкін нагадаў, што ў 2005 годзе кнігаўка была аб\'яўлена птушкай года. І хоць пакуль гэты від распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі (усяго налічваецца 100—160 тысяч пар), аднак колькасць яго паступова скарачаецца ў многіх еўрапейскіх краінах. На думку спецыяліста, гэта звязана са знікненнем месцаў пражывання кнігаўкі, і да гэтай праблемы неабходна прыцягнуць увагу грамадскасці. Так, па выніках акцый 2005 года былі знойдзены новыя калоніі куліка, і цяпер школьнікі — члены клуба "Крылаты дазор" — не толькі назіраюць за птушкамі, але і ажыццяўляюць захады, накіраваныя на захаванне месцаў іх пражывання.

Спецыяліст зазначыў, што ў многіх раёнах Беларусі ўжо заўважаны і некаторыя іншыя пералётныя птушкі — гуменнікі, шэрыя гусі, палявыя жаваранкі; хутка прыляцяць белыя сітаўкі і берасцянкі.

БелаПАН

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць