Улада44

Караткевіч сустрэлася з начальнікам магілёўскай турмы, дзе сядзіць Статкевіч

Прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта РБ Таццяна Караткевіч 17 жніўня наведала магілёўскую турму №4 і сустрэлася з начальнікам гэтай установы. Менавіта ў турме №4 зараз адбывае пакаранне палітвязень, кандыдат на пасаду прэзідэнта на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.

Па словах Таццяны Караткевіч, мэтай яе візіта ў турму было паказаць, што беларускае грамадства памятае пра Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў, што ўсіх неабыякавых людзей хвалюе іх лёс, што палітвязняў чакаюць на свабодзе.

Начальнік турмы Аляксандр Дмітроў пагадзіўся сустрэцца з патэнцыйнай кандыдаткай на пасаду прэзідэнта і адказаў на шэраг яе пытанняў. Таццяна Караткевіч адзначыла, што паводзіў ён сябе вельмі ветліва, аднак на шмат якія пытанні адказваў толькі тое, што ў даручанай яму ўстанове ўсё робіцца ў адпаведнасці з законам.

Начальнік турмы №4 таксама папярэдзіў, што не можа расказваць падрабязнасці пра ўмовы ўтрымання ў турме, але сказаў пра тое, што Мікалаю Статкевічу была прадастаўлена магчымасць размовы з жонкай, што напярэдадні свайго Дня нараджэння Мікалай Статкевіч атрымаў шмат лістоў і паштовак з волі і ўсе яны былі, згодна з заканадаўствам, дастаўлены да адрасата.

Таццяна Караткевіч кажа, што яна нагадала начальніку турмы №4 пра тое, што лёс Мікалая Статкевіча хвалюе многіх людзей, а таксама запыталася, ці задаволены ён эфектыўнасцю сваёй працы, аднак і на гэта пытанне прагучаў адказ, што ў турме №4 усё робіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Таццяна Караткевіч наведала і Магілёўскую выпраўленчую калонію ІК-15, дзе ў яе таксама адбылася сустрэча з начальнікам установы Аляксеем Лазарэнка. Прэтэндэнт у кандыдаты падкрэсліла, што спадар Лазарэнка быў не вельмі разгаворлівы і адказваў на пытанні ў асноўным толькі, што ў ІК-15 усё робіцца ў адпаведнасці з законам.

У абодвух выпраўленчых установах гутаркі іх кіраўнікоў з патэнцыйным кандыдатам запісваліся на дыктафон. Таццяна Караткевіч з гумарам адзначыла, што затое зараз два начальнікі турмаў у Магілёве ведаюць пра тое, што ёсць такі прэтэндэнт у кандыдаты, як яна.

Прэдэндэнт у кандыдаты кажа, што падчас правядзення пікетавання па збору подпісаў і сустрэч з людзьмі ёй даволі часта задаюць пытанні пра лёс беларускіх палітвязняў. Тое, што палітвязні ёсць к нашай краіне, вельмі хвалюе і яе асабіста. Менавіта гэта і с тала падставай для наведвання выпраўленчых устаноў у Магілёве.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць