Пэрспэктывы ўзаемаадносінаў Беларусі з ЭС будуць залежаць ад самастойнасьці замежнай палітыкі Эўрасаюзу ад ЗША. Аб гэтым сёньня заявіў А. Лукашэнка ў часе сустрэчы з групай брытанскіх бізнэсоўцаў.
Перспектывы ўзаемаадносін Беларусі з ЕС будуць залежаць ад самастойнасці знешняй палітыкі Еўрасаюза ад ЗША. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Мінску з групай брытанскіх бізнесменаў на чале з членам Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі Сесілам Паркінсанам, што знаходзіцца ў нашай краіне з прыватным візітам.
«Не думаю, што ў Вялікабрытаніі ёсць якія-небудзь прэтэнзіі да Беларусі ў палітычным плане, — сказаў ён. — У нас да Злучанага Каралеўства іх няма адназначна». Ён дадаў: «Што датычыць адносінаў з ЕС, то, лічу, у Еўрасаюзе правільна ўсведамляюць ролю Беларусі ў Еўропе».
«На жаль, перспектывы адносін Беларусі з Еўрасаюзам не ляжаць выключна ў плоскасці Еўропа - Беларусь», — уважае Лукашэнка. «Беларусь ніколі не падводзіла Еўропы. І мы хацелі б адпаведнага стаўлення да нас», — адзначыў ён.
На думку кіраўніка дзяржавы, прыезд брытанскай дэлегацыі як прадстаўнікоў еўрапейскай эліты вельмі значны ў плане дыялога Беларусі з Захадам. А Вялікая Брытанія ў перспектыве можа стаць вядучым інвестарам для эканомікі Беларусі, такую думку выказаў ён. «Хачу запэўніць вас, што ўсё, аб чым мы з вамі дамовімся, будзе выканана няўхільна. Усе дамоўленасці будуць выкананы, і ў самыя кароткія тэрміны», — падкрэсліў А. Лукашэнка.
«Што да палітыкі, то мне здаецца, што эканоміка вызначае ўсё. Таму ўпэўнены, што ўслед за стабільным развіццём эканамічнага дыялогу мы наладзім добры палітычны дыялог».
Лорд Паркінсан у сваю чаргу сказаў: «Вялікабрытанія ставіцца да сваіх абавязкаў вельмі сур'ёзна і, калі мы далі наша слова, мы яго стрымаем». «Я спадзяюся, што брытанскі ўрад усьведамляе гэтую адказнасьць», - дадаў ён.
Паркінсан, праўда, падкрэсьліў, што выказвае выключна сваю ўласную думку, а ягоны візыт у Менск носіць прыватны характар. Паркінсан ня толькі ня мае паўнамоцтваў рэпрэзэнтаваць афіцыйны пункт гледжаньня Лёндана, але нават меркаваньне брытанскага парлямэнту.
Прадстаўнікі брытанскай амбасады ў Менску пацьвердзілі, што візыт лорда Паркінсана носіць выключна прыватны характар.
Каментары