Верш з пошты Рэдакцыі.
Верш з пошты Рэдакцыі.
Адлятае ноч: дзень на падыходзе.
П’е блакіт нябёс хмельную вясну.
Прачынайся, родны мой народзе,
Беларусь мая, ад цяжкога сну.
Кліча зранку дзень жаваранак звонкі,
Просіць рук цяпла сьпелая ральля.
Да жывых крыніц роднае старонкі
Акрыяць душой я трымаю шлях.
Дзе бацькоўскі кут – дум маіх раздольле -
Рынуся на дол, нібы твой ваяр,
Слодыч каб адчуць неўтаймоўнай волі,
Ўздым тваіх грудзей, Беларусь мая.
Каб змагла ў адказ усьміхацца мне ты,
За сьвятло бяроз у тваіх гаях
Я сябе аддам усяго дарэшты,
Родная зямля сінявокая.
Зможам мы твае спадзяваньні спраўдзіць,
Не дадзім цябе набрыдзі на злом!
Ёй не задушыць Кастусёвай праўды,
Ёй не заглушыць роднай мовы звон!
Адлятае ноч: дзень на падыходзе.
Сьніць яшчэ зямля сны мурожныя.
Уставай з кален, родны мой народзе,
Адліваць званы пераможныя!
-
Статкевіч змадэляваў падзеі, што могуць разгарнуцца ў Беларусі ўвосень
-
Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»
-
Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары