Свет44

Кітай і Паўднёвая Карэя занепакоеныя новым законам, які прынялі ў Японіі

У Японіі прыняты закон, які дазваляе выкарыстоўваць войскі сіл самаабароны краіны за межамі нацыянальнай тэрыторыі. Кітай заявіў, што новы закон пагражае міру ў рэгіёне.

З прыняццем закона японскія ваенныя атрымліваюць права ўдзельнічаць у канфліктах за мяжой. Такая норма з'явілася ўпершыню з 1945 года, пасля капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне.

На думку прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ, ініцыяваны ім закон патрэбны, каб мець магчымасць даць адказ на новыя выклікі, у прыватнасці на пагрозу з боку Кітая.

Улады Кітая сцвярджаюць, што імкнуцца развіваць двухбаковыя адносіны ў духу міру, развіцця і супрацоўніцтва. Аднак у апошнія месяцы напружанасць у адносінах паміж Кітаем і Японіяй ўзмацняецца на фоне тэрытарыяльнай спрэчкі за групу выспаў.

Дэманстранты выступілі ў абарону пацыфісцкай канстытуцыі краіны. Фота AP

У самой Японіі прыняццю закона папярэднічала больш за 200 гадзін палітычных дэбатаў, а галасаванне было адкладзена на некалькі гадзін з прычыны пратэстаў апазіцыі, якая спрабавала заблакаваць прыняцце закона.

Многія японцы прытрымліваюцца асноў пацыфістской пасляваеннай канстытуцыі краіны, якая забараняла выкарыстанне створаных у 1954 сіл самаабароны за мяжой. Крытыкі сцвярджаюць, што ініцыятыва парушае пацыфісцкую канстытуцыю і можа ўцягнуць Японію ў ваенныя аперацыі яе асноўнага саюзніка — ЗША.

Прыхільнікі ініцыятывы, насупраць, настойваюць, што гэтыя меры жыццёва неабходныя для абароны Японіі і яе рэгіянальных саюзнікаў і дазволяць ажыццяўляць больш шырокія дзеянні па падтрыманні міру на ўсёй планеце.

Асцерагаюцца прынятага ў Японіі закона і ў Паўднёвай Карэі. Сеул таксама мае нявырашаныя тэрытарыяльныя спрэчкі з Токіа.

Да гэтага часу не падпісала мірную дамову з Японіяй і Расія. Токіа выказвае тэрытарыяльныя прэтэнзіі на выспы Курыльскай грады, якія адышлі Маскве па выніках Другой сусветнай вайны.

Саюзнікі Токіа — ЗША і Вялікабрытанія — ўхвалілі рашэнне японскага парламента. Паводле слоў міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Філіпа Хэманда, ён чакае, што Японія будзе цяпер актыўна удзельнічаць у міратворчых аперацыях.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні2

Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства9

Віктар Бабарыка думаў стварыць банк для эмігрантаў — але вось чаму адмовіўся ад гэтай ідэі6

Вальфовіч параіў, як Германіі і Польшчы падняць эканоміку: Лепш бы яны куплялі камбайны і трактары13

Улады агучылі, колькі па Мінску вывешана чырвона-зялёных сцягоў на будынках10

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень8

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць