Грамадства2525

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду

Старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі апублікаваў зварот да беларусаў з просьбай галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду, якія пачынаюцца 11 мая ўвечары. 

Аляксандр Дабравольскі

На думку Дабравольскага, рэжым Лукашэнкі баіцца выбараў у Каардынацыйную раду і таму «намагаецца запужаць нас». Ён адзначае, што «перадвыбарчая кампанія праходзіла ва ўмовах павялічанага ціску — прызнанне кандыдатаў экстрэмістамі, кібератакі і інфармацыйныя напады», і гэта, маўляў, «дадаткова сведчыць аб важнасці выбараў у КР для Беларусі».

«Ніводны з тых, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду два гады таму, не быў выкрыты і пакараны за гэта. За два гады рэжым не змог узламаць IT-сістэмы і атрымаць доступ да ідэнтыфікацыі выбарцаў. Менавіта таму ўсё, што рэжыму застаецца — гэта рабіць укіды і застрашаць людзей. Але досвед выбараў дае нам падставы для ўпэўненасці ў тым, што на сёння зроблена ўсё магчымае для забеспячэння бяспекі тых, хто будзе браць удзел у галасаванні», — сцвярджае Аляксандр Дабравольскі.

Акрамя таго, ён заяўляе, што «Каардынацыйная рада — наш протапарламент. Гэта тая прастора, дзе можна і трэба абмяркоўваць нашыя праблемы і выпрацоўваць інструменты іх вырашэння». Выбары ж у яе «важныя яшчэ і таму, што яны вяртаюць нам сам сэнс выбару».

«Таму ўдзел у гэтым галасаванні — гэта не толькі выбар прадстаўнікоў, але і захаванне самой культуры дэмакратычнага выбару для будучай Беларусі», — упэўнены Аляксандр Дабравольскі. 

Каментары25

  • Indrid Cold
    11.05.2026
    Ну няўжо няма іншых фірмаў якія маглі бы верыфікаваць дадзеныя выбаршчыкаў?
  • толькі байкот
    11.05.2026
    яшчэ не ўсіх беларусаў спалілі , кінулі ў турмы і г.д. ,, офіс ?
  • Хто ты гэткі
    11.05.2026
    А я заклікаю гэтага дарадцу Ціханоўскай апублікаваць дэкларацыю аб прыбытках за апошнія 30 гадоў. Згодны?

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць