Здарэнні1010

Браканьеры з Мінска, якія забілі вушатую саву — птушку года, заплацяць 31,5 млн рублёў шкоды

У Вілейскім раёне Мінскай вобласці паводле падазрэння ў нелегальным промысле затрыманая група паляўнічых-мінчукоў. Мужчыны вярталіся з палявання на птушак, калі іх аўтамабіль спынілі для праверкі супрацоўнікі Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У салоне яны знайшлі тушку падстрэленай вушатай савы. 

Як паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету, кіроўца растлумачыў, што падстрэліў саву нібыта памылкова, пераблытаўшы яе з качкай. Відавочна, страляў па няясна бачнай цэлі, што ўжо з'яўляецца парушэннем. За рэдкую птушку са спіса СІТЕС, абвешчаную ў Беларусі птушкай года, яму давядзецца кампенсаваць шкоду — 31,5 млн рублёў. 

У дзеяннях паляўнічых дзяржінспектары ўбачылі прыкметы і іншых парушэнняў. Апрача сваёй зброі, у аўтамабілі яны перавозілі стрэльбу, што належыць пабочнай асобе. Большасць знойдзеных патронаў былі заражаныя карцеччу і кулямі, хаця пры паляванні на дзікіх птушак дазволены выключна шрот. 

Яшчэ большыя падазрэнні выклікаў знешні выгляд аднаго з затрыманых: на руках мужчыны былі бурыя плямы, як мяркуецца, кроў, а на адзенні — кавалачкі шэрсці. Адзенне і нож паляўнічага, а таксама змывы з яго рук адпраўленыя на экспертызу. 

У працэсе разбору да месца спынення аўтамабіля наблізілася іншая машына. Як толькі дзяржінспектары накіраваліся ў яе бок, кіроўца зрабіў рэзкі паварот і хутка паехаў. 

Акалічнасці справы расследуе Вілейскі РАУС. Вырашаецца пытанне аб распачынанні дзвюх крымінальных спраў за незаконнае паляванне.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну25

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня8

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну25

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць