Улада77

Лукашэнка распавёў, як знаходзіць час на адпачынак

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка распавёў, як у шчыльным прэзідэнцкім графіку знаходзіць час на адпачынак.

«Скончацца выбары, прыйдзе Новы год, мы знойдзем двое сутак для таго, каб адпачыць. Можа, будзе больш спакойна ў краіне і вакол яе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне работнікаў Беларускага металургічнага завода.

У цэлым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, як правіла, выкройвае для адпачынку дзень або нейкую частку дня паралельна з рашэннем рабочых пытанняў, як, напрыклад, падчас удзелу ў Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што прайшоў нядаўна ў Сочы. «Калі ты ўцягваешся ва ўсе гэта і круцішся як вавёрка ў коле, а ў нейкі дзень адчуваеш не тое напружанне, то пачынаеш «азірацца» па баках, думаеш, што адбылося», — адзначыў беларускі лідар.

Ён мяркуе, што асабліва для тых, чыя праца не звязана з фізічнай актыўнасцю, вельмі важна паўтары-дзве гадзіны ў дзень прысвяціць фізічным нагрузкам, спорту.

«Гэта значна больш дае чалавеку, чым ты будзеш ляжаць дзесьці на ўзбярэжжы або, завязаўшы ў вузел ногі, глядзець тэлевізар. Хоць гэта таксама трэба», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць