Нерухомасць

Указам прэзідэнта вызначаны парадак засялення грамадзян у пабудаваныя жылыя дамы

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 400, які вызначае парадак засялення грамадзян у пабудаваныя жылыя дамы, забяспечвае загрузку і павышае эфектыўнасць працы арганізацый буйнапанэльнага домабудавання, паведаміла прэс-служба прэзідэнта. 

Дакумент уносіць дапаўненні ва ўказ № 26 «Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці» ад 14 студзеня 2014 года. Вызначаюцца ўмовы, пры адначасовым выкананні якіх грамадзянін лічыцца заселеным у жылое памяшканне: атрыманне ключоў ад кватэры; забеспячэнне доступу і магчымасці карыстання ёю па прызначэнні; адсутнасць заўваг па якасці выкананых работ. 

Уводзяцца нарматыўныя прадпісанні для замоўнікаў, забудоўшчыкаў па забеспячэнні ўмоў для засялення грамадзян у месячны тэрмін з дня зацвярджэння акта прыёмкі шматкватэрнага жылога дома ў эксплуатацыю. 

Прадугледжаныя таксама змены ва ўказ № 263 «Аб долевым будаўніцтве аб'ектаў у Рэспубліцы Беларусь» ад 6 чэрвеня 2013 года. У прыватнасці тэрміны перадачы дольшчыку канчатковага разліку кошту аб'екта долевага будаўніцтва і дакументаў для дзяржрэгістрацыі права ўласнасці на пабудаваны аб'ект скарачаюцца з аднаго каляндарнага месяца да дваццаці пяці каляндарных дзён і да двух дзён адпаведна. 

Апрача таго, прадугледжваецца, што дольшчыку, які поўнасцю выплаціў цану аб'екта, аб'ект будзе перадавацца незалежна ад наяўнасці іншых дольшчыкаў, якія маюць запазычанасць перад забудоўшчыкам. 

Дапаўненні ўносяцца і ва ўказ № 667 «Аб канфіскацыі і прадастаўленні зямельных участкаў» ад 27 снежня 2007 года. Дапаўненні тычацца выдзялення арганізацыям буйнапанэльнага домабудавання ўчасткаў для будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў у Мінску і абласных цэнтрах без правядзення аўкцыёнаў. 

Указ № 400 набудзе моц праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Караеў ужо набраў на Гродзеншчыне першы ўзвод нядбайных аграрыяў23

Развітанне з Маяй Кляшторнай пройдзе заўтра3

Расійскі дрон знішчыў драўляную казацкую царкву XVIII стагоддзя на Херсоншчыне1

У Манголіі ўвялі продаж паліва па цотных і няцотных нумарах аўтамабіляў. Краіне адгукаецца залежнасць ад Расіі

Папулярны аксэсуар стаў прычынай аварыйнай пасадкі швейцарскага самалёта

Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе больш не лічацца радыеактыўнымі7

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць3

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

Пад Гроднам знайшлі велізарны грыб памерам з чалавечую галаву ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць