Свет99

Пуцін: Расія не будзе ваяваць у Сірыі

Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскія войскі не будуць удзельнічаць у якіх-небудзь ваенных аперацыях у Сірыі.

«Расія не будзе ўдзельнічаць ні ў якіх вайсковых аперацыях на тэрыторыі Сірыі або ў іншых дзяржавах, ва ўсякім разе, на сённяшні дзень мы гэтага не плануем, — сказаў расійскі прэзідэнт у інтэрв'ю праграме «60 хвілін» амерыканскага тэлеканала Сі-бі-эс.

Тым не менш, ён падкрэсліў гатоўнасць Расіі актывізаваць дапамогу ўраду Башара Асада, заявіўшы, што ў Сірыі зараз ёсць толькі адна легітымная армія. Пуцін назваў падтрымоўваныя Вашынгтонам атрады сірыйскай апазіцыі тэрарыстычнымі арганізацыямі.

«Там ёсць толькі адна звычайная легітымная армія. Гэта армія прэзідэнта Сірыі Асада. І яму супрацьстаіць, па інтэрпрэтацыі некаторых нашых міжнародных партнёраў, апазіцыя. Але на самай справе, у жыцці, рэальна армія Асада змагаецца з тэрарыстычнымі арганізацыямі», — сказаў расійскі прэзідэнт у адказ на словы журналіста Сі-бі-эс Чарлі Роўза аб тым, што расійскія баявыя самалёты і сістэмы ПЗРК выкарыстоўваюцца ў Сірыі супраць звычайнай арміі, а не супраць экстрэмістаў.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа15

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме2

Ад клінапісу да вітражоў Сен-Дэні. Тэлеграм-каналы беларускіх гісторыкаў, на якія варта падпісацца4

Мінская сям'я хацела схітраваць і ўплішчыцца ў чаргу на кватэру, але не атрымалася2

Трамп: Пуціну не трэба сустракацца з Зяленскім перад сустрэчай са мной2

«Уэнсдэй» вярнулася! Ці не расчаруе другі сезон папулярнага серыяла ад Netflix?1

Усяго 15 хвілін хуткай хады штодня могуць падоўжыць ваша жыццё3

У ЗША назвалі пяць магчымых сцэнарыяў заканчэння вайны ва Украіне3

Ціханоўскі расказаў, што адбывалася на Валадарцы 9 жніўня 2020 года11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць