Грамадства

БАЖ пра блакіроўку сайтаў: Гэта спроба пакараць журналістаў за выкананне прафесійных абавязкаў

Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) занепакоенае хакерскай атакай на незалежныя анлайн-медыя — belapan.com і naviny.by. Пра гэта сказана ў заяве БАЖ у сувязі з DDоS-атакай на сайты інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, прынятай 5 кастрычніка. 

«Агрэсіўныя дзеянні супраць гэтых сайтаў пачаліся пасля публікацыі крытычных артыкулаў аб прымусовай яўцы студэнтаў на палітычную акцыю з рэлігійнай афарбоўкай «Малітва за Беларусь», — адзначаецца ў заяве. — Папярэдні вопыт (блакіроўка шэрагу незалежных сайтаў у канцы снежня 2014 года пасля асвятлення крызісу на валютным і спажывецкім рынку) дазваляе разглядаць гэта як спробу пакараць за выкананне прафесійных абавязкаў». 

БАЖ звяртае ўвагу на тое, што «грубае ўмяшанне ў працу незалежных медыя адбываецца падчас электаральнай кампаніі, калі патрэбнасць людзей у рознабаковай непадцэнзурнай інфармацыі як ніколі высокая». 

«Мы лічым гэта чарговай праявай сістэмнай палітыкі кантролю над інфармацыяй у нашай краіне з мэтай маніпулявання грамадскай свядомасцю», — гаворыцца ў заяве. БАЖ далучаецца да патрабавання кампаніі БелаПАН арганізаваць бяспечнае абслугоўванне сайтаў і абарону ад любых замахаў на іх паўнацэнную працу. 

«ГА «БАЖ» заклікае спыніць любыя атакі на незалежныя медыя, каб забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзян нашай краіны атрымліваць рознабаковую непадцэнзурную інфармацыю з розных крыніц», — падкрэсліваецца ў заяве. 

З патрабаваннем спыніць блакіроўку сайтаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН выступіў таксама аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». «Атака на незалежныя СМІ за тыдзень да дня галасавання падкрэслівае, што ў Беларусі не адбылося ніякіх станоўчых змяненняў на шляху да дэмакратызацыі. Наадварот, умяшанне ў працу СМІ па-ранейшаму лічыцца нормай», — падкрэсліваюць прадстаўнікі БХД. 

Хрысціянскія дэмакраты заклікаюць міжнародныя структуры, у тым ліку АБСЕ, зафіксаваць факт блакіроўкі сайтаў у кантэксце правядзення выбарчай кампаніі. Аргкамітэт БХД таксама заклікае ўлады «неадкладна распачаць захады для забеспячэння доступу грамадзян Беларусі да рэсурсаў». 

3 кастрычніка сервер кампаніі БелаПАН зведаў масіраваную DDоS-атаку, якая працягваецца дагэтуль.

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

«Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць