Грамадства33

У Баранавічах будзе адкрыты беларускамоўны клас

Бацькі дзвюх дзяўчынак паўтара года беспаспяхова звярталіся ў розныя інстанцыі, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове. Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове.

Клас пачне сваю працу ў Баранавіцкай гімназіі №4 з другой чвэрці, паведаміў Вадзім Шчарбакоў, дырэктар гэтай навучальнай установы.

– Навучэнцы іншых гімназій горада, якія хочуць вучыцца па-беларуску ў 6-м класе, могуць ужо цяпер звяртацца да нас, – патлумачыў Вадзім Шчарбакоў. – Дзецям са школ давядзецца пачакаць да наступнага года і здаць іспыты па рускай, беларускай мовах і матэматыцы. Як, зрэшты, і кожнаму, хто хоча вучыцца ў гімназіі.

Па словах кіраўніка гімназіі №4, пастанова аб заснаванні беларускамоўнага класа была прынятая дзякуючы старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыю Грамакоўскаму. Ён асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове.

Нагадаем, што ў 2010 годзе ў Баранавічах у СШ №14 быў створаны беларускамоўны клас, дзе вучыліся тры дзяўчынкі. Праз чатыры гады дзве з іх – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык – паступілі ў гімназію №4. Аднак у стварэнні асобнага класа для працягу навучання на беларускай мове ім адмовілі, спаслаўшыся, што ў бюджэце горада няма дадатковых фінансавых сродкаў на беларускі клас. У Баранавіцкім гарвыканкаме тады патлумачылі, што клас будзе створаны толькі калі бацькі 24 вучняў пажадаюць, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.

– Я вельмі рады, што мая дачка будзе вучыцца на беларускай мове ў лепшай гімназіі горада, – прызнаўся Васіль Філіпчык, бацька адной з дзяўчынак. – Але хацелася б, каб у будучым была спрошчана сістэма адкрыцця такіх класаў.

Па словах бацькі, за паўтара года, каб дабіцца навучання на роднай мове, ім давялося звяртацца ў мноства інстанцый: гарвыканкам, аблвыканкам, Міністэрства адукацыі, суд, пракуратуру. Нават сустрэцца з намеснікам міністра адукацыі.

– Іншы чалавек ужо калі б і хацеў, каб яго дзіця вучылася па-беларуску, атрымаў бы некалькі адпісак і махнуў бы рукою, – кажа Васіль. – Не ўсе такія ўпартыя, як мы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку6

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

Грыбнік паказаў сем відаў лісічак з беларускіх лясоў

У Вільні прайшла акцыя да гадавіны народнага ўздыму 9 жніўня3

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская11

Нетаньяху адхіліў 15‑пунктны план Трампа па Газе1

У Косаве дэпутатка закідала яйкамі прэм'ера ВІДЭА

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку5

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку6

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць