Улада1010

У Баранавічах рэзка адрозніваюцца вынікі на ўчастках з назіральнікамі і без

Магчыма, гэта проста супадзенне, але там, дзе ў Баранавічах назіральнікі маглі кантраляваць падлік галасоў, вынікі галасавання ашаламляльна адрозніваюцца ад вынікаў, дзе камісіі не дазвалялі назіральнікам гэта зрабіць.

На ўчастку для галасавання №26 у СШ №20 прысутнічала пяць назіральнікаў. Падчас падліку галасоў яны стаялі ў пяці метрах ад стала і практычна нічога не маглі разгледзець, бо члены камісіі шчыльна абступілі стол.

Згодна з пратаколам на ўчастку №26 прагаласавалі 88,9% выбаршчыкаў. Датэрмінова тут прагаласавалі 37,5% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Усе галасы размеркаваліся наступным чынам:

— за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 87,7% выбаршчыкаў,
— за Сяргея Гайдукевіча — 5%,
— за Таццяну Караткевіч - 2%,
— за Мікалая Улаховіча - 1,8%.

Яшчэ 3,5% бюлетэняў былі супраць усіх або сапсаваныя.

А вось на выбарчым участку №38 у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы дзевяць назіральнікаў знаходзіліся ў некалькіх метрах ад стала і маглі бачыць падлік галасоў. У выніку вынікі на гэтым участку аказаліся іншымі, чым на папярэднім участку або ў цэлым па краіне.

На ўчастку №38 яўка склала 59,02% ад ліку выбаршчыкаў. Ад агульнай колькасці выбаршчыкаў датэрмінова прагаласавалі 22,2%.

 Усе галасы размеркаваліся наступным чынам: 

за Аляксандра Лукашэнку — 64,8%,
за Таццяну Караткевіч — 22,3%,
за Мікалая Улаховіча — 2,9%,
за Сяргея Гайдукевіча — 2,2%,

6,9% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх, а 1% бюлетэняў прызнаныя сапсаванымі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць