Свет1414

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў

Прычына — стральба ў Браўнаўскім універсітэце.

Фота: Pamela Smith / AP

Міністр унутранай бяспекі ЗША Крысці Ноэм паведаміла аб прыпыненні праграмы DV1, «каб гарантаваць, што ніводзін амерыканец больш не пацерпіць ад гэтай катастрафічнай праграмы».

«Стралок з Браўнаўскага ўніверсітэта Клаўдыа Мануэл Невес Валентэ ўехаў у ЗША па іміграцыйнай візе ў межах праграмы латарэі разнастайнасці (DV1) у 2017 годзе і атрымаў грын-карту. Гэтаму жахліваму чалавеку ніколі не варта было дазваляць уезд у нашу краіну.

У 2017 годзе прэзідэнт Трамп дамагаўся спынення гэтай праграмы пасля разбуральнага наезду грузавіка ў Нью-Ёрку, здзейсненага тэрарыстам ІДІЛ, які ўехаў у краіну па праграме DV1 і забіў восем чалавек», — напісала Крысці Ноэм.

У суботу, 13 снежня, у кампусе Браўнаўскага ўніверсітэта ў Провідэнсе мужчына адкрыў агонь па студэнтах падчас падрыхтоўкі да экзаменаў. Загінулі двое, яшчэ дзевяць атрымалі раненні.

18 снежня было знойдзена цела стралка — 48‑гадовага Клаўдыа Мануэла Невеса Валентэ. Яго таксама звязваюць з забойствам прафесара Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Латарэяй грын-карт штогод разыгрываецца каля 50 тысяч іміграцыйных віз (DV1). Пераможцы латарэі могуць уехаць у ЗША і атрымаць пластыкавую грын-карту. Большая частка тых, хто ўехаў, застаюцца ў ЗША і потым атрымліваюць грамадзянства.

Каментары14

  • старый литвин
    19.12.2025
    типичное поведение имбе**ла..
    заехало по программе несколько миллионов, убили кого-то двое или пусть даже 10 из них, значит закрыть всю программу...
    не говорите этому идиоту, что ножами из магазина тоже убивают людей.. а то американцам в итоге придется хлеб не резать и ломать руками.
    и да, машины тоже наезжают на людей.. тоже не говорите, а то будут ходить пешком.
  • Малады еўрапеец
    19.12.2025
    старый литвин,

    Не машыны забіваюць людзей, а людзі
    Людзі павінны асімілявацца ў культуру прымаючай краіны, альбо з'яджаць

    І еўрапейская статыстка з краін, дзе гэта не сакрэт дзеля "стабільнасці", як Данія, Нідэрланды і Швецыя, паказвае, што прадстаўнікі пэўных культур абсалютна несумяшчальны з нашым грамадствам, бо робяць злачынстваў у 9-10-12 больш разоў за еўрапейцаў, 70-80% не працуе і не плануе набываць прафесію, але ж увесь час пратэстуюць і патрабуюць больш датацый, якую ўспрымаюць як даніну, бо лічаць сабе богаабранымі.
  • А цяпер
    19.12.2025
    трэба выслаць усіх расейскіх шпігуноў, якія па такіх картах сталі AMEЯIКAнцамі

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць