Улада44

МЗС: Беларусь чакае поўнай адмены санкцый ЕС як мага хутчэй

Беларусь чакае поўнай адмены санкцый Еўрасаюза як мага хутчэй. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык 15 кастрычніка на брыфінгу ў Мінску, адказваючы на пытанне аб рэакцыі беларускага боку на інфармацыю пра падрыхтоўку прыпынення санкцый адносна Беларусі.

«Мы каментуем канкрэтныя падзеі і факты. Наша пазіцыя па тэме антыбеларускіх санкцый вядомая: яны паказалі сваю неэфектыўнасць і бесперспектыўнасць. Чакаем іх поўнай адмены і спадзяемся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй», — заявіў Мірончык. 

12 кастрычніка міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на пасяджэнні Савета ЕС дамовіліся аб прыпыненні на чатыры месяцы санкцый адносна Беларусі, аднак афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні павінна быць прынятае да канца кастрычніка.

Пад візавыя і фінансавых санкцыі Еўрасаюза трапляюць 175 беларускіх грамадзян і прыкладна 20 прадпрыемстваў, якіх ЕС абвінавачвае ў парушэнні правоў чалавека і фінансаванні беларускага рэжыму.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову42

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

У Аўстрыі працягваюцца пошукі 19‑гадовага беларуса: паведамленне пра тое, што яго знайшлі, выявілася памылкай1

Дзіўна заплямлены Гігін сфатаграфаваўся з удзельніцамі вернападданага аўтапрабегу28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць