Свет11

Жыхары Замбіі памаліліся аб росце эканомікі

Ва ўсіх цэрквах Замбіі ў нядзелю жыхары краіны маліліся аб аднаўленні эканомікі краіны і хуткім выхадзе з крызісу.

Прэзідэнт Замбіі Эдгар Лунгу падзякаваў суайчыннікам за малітву і сказаў, што Бог пачуў іх просьбу аб дапамозе. Лунгу заклікаў жыхароў пастарацца зрабіць усё магчымае для паляпшэння сітуацыі, а ў астатнім спадзявацца на Божую волю.

У дзень малітвы ў краіне былі зачыненыя ўсе бары, начныя клубы і іншыя забаўляльныя ўстановы. Таксама былі адмененыя матчы нацыянальнай футбольнай асацыяцыі.

Нацыянальная валюта — замбійская квача — з пачатку гэтага года патаннела ў адносінах да даляра амаль на 50%. Падзенне курсу нацыянальнай валюты адбывалася на фоне рэзкага падзення цэнаў на медзь, якая складае аснову экспарту Замбіі.

Яшчэ адным фактарам, якія паўплывалі на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне, стала моцная засуха. З-за адсутнасці дажджоў ўраджай кукурузы апынуўся менш чаканага, што прывяло да росту цэнаў на прадукты. Таксама мясцовыя ГЭС скарацілі выпрацоўку электраэнергіі, што прывяло да масавых адключэнняў святла па ўсё краіне.

Каментары1

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць