Здарэнні22

Муж з'ехаў з асабістым кіроўцам і забяспечваў алібі: у забойстве 34-гадовай жыхаркі Рэчыцы пастаўлена кропка

Следчы камітэт завяршыў расследаванне заказнога забойства 34-гадовай жыхаркі Рэчыцы. 16 красавіка цела жанчыны з яўнымі прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшла яе маці ў двары прыватнага дома, дзе жыла пацярпелая. 

sk.gov.by

Па падазрэнні ў забойстве быў ужо на наступны дзень затрыманы муж загінулай, а яшчэ праз дзень знайшлі другога падазраванага — жыхара Рэчыцкага раёна 50-гадовага

Матывам здзяйснення забойства стаў карыслівы інтарэс: муж яшчэ год таму вырашыў забіць жонку, каб завалодаць нажытай у шлюбе маёмасцю. У пачатку года ён прапанаваў за забойства 5 тысяч даляраў раней судзімаму брату сваёй першай жонкі. Саўдзельнікі старанна распрацавалі план злачынства, аднак змаглі яго рэалізаваць толькі з другой спробы.

Раніцай таго дня муж забітай жанчыны з’ехаў з дома на аўтамабілі з асабістым кіроўцам. Ён забяспечваў сабе алібі, сустракаючыся з многімі людзьмі.

Другі фігурант справы прыйшоў да гаспадыні дома ў 8.30 пад выглядам работніка газавай службы. Ён прайшоў у дом і папрасіў яе паказаць газавы лічыльнік. Калі жанчына ўвайшла ў дом, забойца напаў на яе і нанёс мноства раненняў нажом, ад чаго яна і сканала на месцы. Затым забойца інсцэніраваў абрабаванне ў доме і знік з месца здарэння. Праз некалькі гадзінаў ён атрымаў ад заказчыка частку «ганарару».

Адметна, што выканаўца забойства працаваў у рытуальнай службе і на наступны дзень забіраў з морга цела забітай ім жанчыны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць