Эканоміка

Стаўкі крэдытаў у Беларусі плануецца знізіць у 2016 годзе да 24-27%

У Беларусі ў 2016 годзе плануецца знізіць стаўкі няльготных крэдытаў да 24-27%, заявіў сёння першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі на XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця: структурныя рэформы і эканамічны рост.

«Рэалізацыя мер урада і Нацбанка на 2016 год дасць магчымасць знізіць стаўкі па няльготных крэдытах з цяперашніх 37% да 24-27%, сярэдняя стаўка па эканоміцы складзе 15% пры інфляцыі 12%. Гэта значыць будуць тыя класічныя 3% маржы, пра якія мы гаворым з пункту гледжання адпаведнасці інфляцыі і сярэдняй стаўкі па крэдытах», — адзначыў Аляксандр Забароўскі.

Паводле яго слоў, у адрас урада і Нацбанка гучыць крытыка за дарагавізну крэдытаў і адмову ў крэдытаванні. «На мой погляд, гэта крытыка павярхоўная, яна не ўлічвае дыспарытэт ставак на крэдытна-дэпазітным рынку. За кошт ільгот для адных завышаюцца стаўкі для іншых. Сярэдняя працэнтая стаўка па ўсіх крэдытах рэальнаму сектару ў студзені-верасні 2015 года — каля 17%. Пры гэтым па льготных — 9,1%, па няльготных — 36,6%», — растлумачыў ён.

Аляксандр Забароўскі канстатаваў, што да 2020 года плануецца выйсці на працэнтныя стаўкі 11-12% па няльготных крэдытах і інфляцыю 5% з шырокім канкурэнтным доступам да камерцыйнага банкаўскага крэдытавання для ўсіх. «Але тут няма простых рашэнняў. Трэба ўлічваць, што многія ў першую чаргу дзяржпрадпрыемствы прывыклі жыць ва ўмовах вельмі мяккіх бюджэтных абмежаванняў або, проста кажучы, у нас сфарміравалася прывычка разглядаць крэдыты не як платныя і зваротныя рэсурсы, а як фінансаванне, якое потым можна не вяртаць», — сказаў ён. Пры гэтым першы намеснік міністра падкрэсліў, што ў бягучым годзе ўся эканоміка працуе ў жорсткіх бюджэтных абмежаваннях. «Так будзе і ў 2016 годзе, і мы плануем, што і ва ўсёй пяцігодцы», — падагульніў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць