Эканоміка44

ЕАБР: Матрыца па новым крэдыце Беларусі ўзгодненая

Матрыца мер па крэдытнай праграме, у межах якой Беларусі можа быць выдадзены новы крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, амаль узгодненая. Пра гэта паведаміў 29 кастрычніка на прэс-брыфінгу ў Маскве старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) Дзмітрый Панкін.

«Гаворка ідзе аб выдзяленні Беларусі новага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Мы амаль поўнасцю ўзгаднілі матрыцу мер. Там знайшлі адлюстраванне пытанні скарачэння субсідый па камунальных тарыфах, па аб'ёме грашовай масы, па крэдытным стымуляванні эканомікі», — сказаў ён. 

Панкін зазначыў, што пытанне аб выдзяленні Беларусі новага крэдыту будзе разглядацца на бліжэйшым пасяджэнні Савета Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. «Савет прымае палітычнае рашэнне аб выдзяленні крэдыту», — растлумачыў кіраўнік праўлення ЕАБР. 

З заяўкай на атрыманне чарговага крэдыту Беларусь звярнулася ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сакавіку гэтага года. Першапачаткова беларускі бок запытваў у фонду крэдыт на 3 млрд долараў, аднак у жніўні кіраўніцтва Нацбанка Беларусі заявіла, што гаворка ідзе аб крэдыце, сума якога знаходзіцца ў дыяпазоне ад 2 да 3 млрд долараў. 

Паводле інфармацыі БелаПАН, пасяджэнне фонду Савета Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, на якім будзе разгледжана пытанне аб выдзяленні новага крэдыту Беларусі, павінна прайсці да канца 2015 года. 

Варта зазначыць, што разам з крэдытам Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця беларускі бок жадае атрымаць новы крэдыт Міжнароднага валютнага фонду ў памеры 3 млрд долараў. У лістападзе Мінск плануе наведаць місія МВФ, якая будзе абмяркоўваць з беларускімі ўладамі ўмовы новай крэдытнай праграмы. 

У 2009—2010 і ў 2011—2013 гадах Беларусь атрымала крэдыты і ад МВФ, і ад еўразійскага фонду, які тады называўся Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць