Свет99

Парашэнка патрабуе ад сілавікоў не спыняцца на Корбану, Каламойскі называе пераслед палітычным

Украінскі алігарх Ігар Каламойскі выказаў меркаванне, што затрыманне яго найбліжэйшага паплечніка, экс-намесніка ў часе губернатарства ў Днепрапятроўскай вобласці і лідэра партыі «Укроп» Генадзя Корбана звязана з «балючай рэакцыяй на высокі вынік партыі на мясцовых выбарах».

Пра гэта Каломойскі заявіў украінскім СМІ ў нядзелю ўвечары.

Партыя «Укроп» аказалася ў ліку лідараў у Днепрапятроўскай вобласці, набіраючы столькі ж, колькі Апазіцыйны блок, утвораны на руінах Партыі рэгіёнаў. Акрамя таго, яна атрымала 5—10% галасоў у Адэсе, на Валыні і яшчэ некаторых рэгіёнах. 

Таксама Каламойскі дадаў, што «Корбан дзякуючы гэтым дзеянням стаў палітыкам нацыянальнага маштабу».

Каламойскі ўклаў ва «Укроп» значныя фінансавыя рэсурсы, аднак вялікага поспеху гэтая алігархічная партыя без уласнай ідэалогіі не дабілася. Сам Корбан атрымаў усяго 2,6% галасоў на выбарах мэра Кіева.

У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка запатрабаваў ад сілавікоў не спыняцца на Корбану.

Пра гэта Парашэнка заявіў у інтэрв'ю украінскім тэлеканалах, якое выйшла ў эфір вечарам у нядзелю, 1 лістапада.

«Я падкрэсліваю і настойваю, што расследаванне павінна адбывацца максімальна празрыста і ствараць падставы для даверу з боку грамадства», — заявіў Парашэнка.

Ён нагадаў, што некалькі тыдняў таму, калі Вярхоўная Рада здымала недатыкальнасць з народных дэпутатаў для прыцягнення іх да адказнасці, ён паабяцаў, што «гэта толькі пачатак».

«На Корбану ніхто спыняцца не будзе», — заявіў Парашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што працэсы барацьбы з карупцыяй і рашучыя працэсы аднаўлення законнасці «працягвацца».

«У нас няма імунітэту ад расследавання, ад прыцягнення да адказнасці за карупцыйныя злачынствы ні ў кога — ні ад каманды новай улады, дзе таксама павінны быць распачатыя справы, ні ад старой улады, дзе ўсе вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», — дадаў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што краіна ў бліжэйшы час пачуць новыя прозвішчы тых, хто будзе прыцягнуты да адказнасці.

«Думаю, нашы сілавікі лепш за мяне ведаюць, а я не думаю, што прэзідэнт павінен у гэта ўмешвацца», — падсумаваў Парашэнка.

Парашэнку рашуча падтрымаў губернатар Адэскай вобласці Міхэіл Саакашвілі. Ён не раз і раней абвінавачваў Каламойскага ў абкраданні дзяржавы, манапалізацыі цэлых сфераў гаспадаркі і подкупе дзяржаўных чыноўнікаў.

Украінскі ўрад беспаспяхова спрабаваў прымусіць падкантрольную Каламойскаму «Укрнафту» выплаціць у бюджэт пазыкі.

У той жа час украінскае грамадства ставіцца да атакі Парашэнкі на імперыю Каламойскага з недаверам. Яно баіцца, што гэта проста разборкі алігархічных груповак, вынікам якіх у свой час было зняволенне Юліі Цімашэнкі на загад Віктара Януковіча.

«Паміж Парашэнкам і Каламойскім пачаліся разборкі з пазіцыі сілы. Гэта выглядае як міжасабовыя разборкі — адзін алігарх выцясняе іншага, заручыўшыся сакрэтнай падтрымкай Захаду», — напісала ў сваім блогу ўкраинская спявачка Руслана.

Украінская дзяржава трапіла пад кантроль алігархаў, звязаных з палітыкамі, яшчэ ў 1990-я і 2000-я, пры Леаніду Кучму. Аранжавая рэвалюцыя не здолела істотна змяніць гэтую сістэму. Украінскія мільярдэры Ахметаў, Каламойскі, Пінчук належаць да ліку найбагацейшых у Еўропе. Пры гэтым па ВУП на душу насельніцтва і па сярэднім заробку Украіна апусцілася на самы ніз у Еўропе.

Алігархічны кантроль над эканомікай высмоктвае рэсурсы краіны.

Інфраструктура ў краіне прыйшла ў заняпад, дзяржаўныя службы дысфункцыянальныя, украінскія сілавыя структуры аказаліся небаяздатныя, у выніку чаго Расія ў 2014—2015 акупавала тэрыторыі, дзе пражывалі 15% насельніцтва краіны і дзе знаходзяцца вялікія прыродныя багацці.

Змяніць сістэму ў краіне няпроста, бо празмерны ціск на алігаржаў ствараў небяспеку, што яны перакінуцца на бок Расіі.

Да таго ж, сам Пятро Парашэнка — выхадзец з гэтага асяродддзя, а прэм'ер Арсень Яцанюк цесна звязаны з фінансава-прамысловымі коламі. У краіне ввельмі мала сапраўды незалежных ад вялікага капіталу палітыкаў. Усёмагутнасць грашовых мяшкоў тлумачылася тым, што яны кантралююць найбольшыя тэлеканалы і фінансуюць некаторыя сілавыя структуры.

Дэалігархізацыі патрабуе Захад, ад фінансавай і палітычнай дапамогі якога Кіеў цяпер залежыць.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч7

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч7

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць