Нерухомасць33

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці

«Асабістая аглядная пляцоўка над Мінскам», — ахрысцілі яе прадаўцы.

Акуратная свечка па адрасе Платонава, 23 была ўзведзена ў 2014 годзе. За 12 гадоў існавання беласнежны фасад паспеў пацьмянець. Але напаўненне высоткі не змянілася: прасторныя кватэры з вялікімі вокнамі і арыгінальнымі планіровачнымі рашэннямі. А да 2026 года вызваліўся мясцовы пентхаус — кватэра, размешчаная на апошнім паверсе і з велізарнай тэрасай на даху, піша Onliner.by.

«Асабістая аглядная пляцоўка над Мінскам», — ахрысцілі яе прадаўцы.

Плошча кватэры — амаль 215 квадратных метраў. Яшчэ больш за 250 метраў займаюць лоджыі і тая самая тэраса. 

Кватэра — чыстае палатно, на якім ужо заўтра можна «маляваць» свой ідэальны інтэр'ер: беласнежныя сцены і столі, светлая падлога, гатовая (праўда, без агароджы) лесвіца ў свой асабісты «планетарый».

Санвузлы ўжо абліцаваныя нейтральнай пліткай пад мармур, таму ніякіх пыльных работ не прадбачыцца.

«Прастора геаметрычна падзеленая на дзве зоны — гасцявую і гаспадарскую. Гасцявая зона: прасторная гасцёўня плошчай 52,2 кв. м з панарамнымі вокнамі і выхадам на дах-тэрасу. Кухня-сталовая (38,8 кв. м) з чуланам, гасцявая спальня.

Гаспадарская зона: спальня, дзіцячы пакой, рабочы кабінет, гардэробная, ванны пакой з душавой кабінай і ваннай, санвузел з пральняй, памяшканне пад бойлер.

Асаблівасці: выхад на дах непасрэдна з кватэры, дах плошчай 250кв.м у прыватнай уласнасці.

«Панарамны від на Мінск на 270°», — знаёміць з аб'ектам агенцтва, якое займаецца продажам пентхауса.

Пяціпакаёвую кватэру ацанілі ў нясціплыя 1 206 000 рублёў, або амаль $400 000 па курсе.

Каментары3

  • Elitarny syrok
    09.10.2026
    Прабачце, але дах выглядае як турэмнае гета. Калі гэтыя краты не дазваляецца прыбраць, то бавіць час там, гледзячы на панараму праз гэтыя іржавыя краты, можа вызваць дэпрэсію, асабліва за 400к...
  • Высотка
    09.10.2026
    Сціплае абаянне буржуазіі
  • Hans
    12.10.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць